ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2021, 09:24

Хакеісты "Нью-Джэрсі" абыгралі "Філадэльфію" ў матчы чэмпіянату НХЛ

Фота sport24.ru
Фота sport24.ru

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нью-Джэрсі Дэвілз" на сваёй пляцоўцы абыгралі "Філадэльфію Флаерз" у матчы чэмпіянату НХЛ з лікам 5:2 (1:1, 1;0, 3:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе дружыны, якая перамагла, на лёд выходзіў беларускі форвард Ягор Шаранговіч. На яго рахунку 12 мін 49 сек гульнявога часу. Мінчанін не вызначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі, пры гэтым зрабіў два кідкі, сілавы прыём, аднойчы блакіраваў кідок сапернікаў і зрабіў адзін перахоп. Таксама Ягор Шаранговіч выйграў 29 працэнтаў укідванняў. Яго каэфіцыент карыснасці "+1".

Што датычыцца аўтараў шайбаў, то ў складзе каманды, якая базіруецца ў Ньюарку, вызначыліся Андрэас Юнасан, аформіўшы галявы дубль, а таксама Дугі Хэмілтан, Еспер Брат і Натан Бастыян.

У камандзе з Філадэльфіі закідвалі Скот Лотан і Джоэль Фарабі.

Такім чынам, каманда "Нью-Джэрсі Дэвілз" спыніла двухматчавую серыю паражэнняў. Яе сапернікі прайгралі ўжо шосты матч запар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі