Поўная версія

Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі магнітагорскаму "Металургу"

Спорт 15.11.2018 | 10:18
У час матчу
У час матчу

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі магнітагорскаму "Металургу" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 0:2 (0:0, 0:0, 0:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнія два матчы з двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына завяршыліся на карысць беларускай каманды. На чарговы матч са "сталяварамі" не былі заяўлены Аляксандр Кітараў і Аляксандр Паўловіч, не паспеў прайсці ўсе неабходныя працэдуры і навічок абаронца Джонатан Блум. Аднак з'явіўся ў складзе Данііл Бокун, якога дынамаўцы падпісалі з салігорскага "Шахцёра".

"Дынама-Мінск" - "Металург" (Магнітагорск) - 0:2 (0:0, 0:0, 0:2).

Мінск. "Чыжоўка-Арэна". 7 315 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Энрат; Уіркаш - Гатавец, А.Касціцын - С.Касціцын (к) - Когалеў; Лісавец - Бокун, Казіёнаў - Хаўдэн - Гаўрус; Осіпаў - Знахарэнка, Буйніцкі - Кавыршын - Сцяпанаў; Драздоў - Волкаў - Літвінаў; Явенка, Парфеевец.

"Металург" Мг: Кошачкін; Анціпін - Бірукоў, Мазякін (к) - Элісан - Кулемін; Верашчагін - Рылаў, Пакарынен - Расмусен - Булірж; Бераглазаў - Матушкін, Варфаламееў - Шор - Любімаў; Чыбісаў - Некаленка - Цімкін; Зайцаў, Платонаў.

Шайбы: 0:1 - Кулемін (Матушкін, 43.52), 0:2 - Расмусен (Пакарынен, 59.25, у пустыя вароты).

Кідкі: 19-24.

Штраф: 6-6.

Першы перыяд матчу на "Чыжоўка-Арэне" прайшоў на высокіх скорасцях. Падапечныя Андрэя Сідарэнкі прапанавалі сапернікам паспаборнічаць у атакуючым хакеі. Такая тактыка давала магчымасць ствараць камандам шмат вострых момантаў, якія часцей узнікалі ля варот гаспадароў пляцоўкі. Балельшчыкі на трыбунах у асабліва небяспечныя моманты не раз успаміналі: як добра, што ў "Дынама" ёсць Юнас Энрат. Пасля прапушчанай шайбы мінчане пастараліся перахапіць ініцыятыву. Дзяніс Казіёнаў небяспечна кідаў па варотах Васіля Кошачкіна. У хуткім часе "зубры" атрымалі шанц выкарыстоўваць большасць, але не скарысталіся ім. Канчатковы лік у матчы кідком па пустых варотах устанавіў Дзяніс Расмусен - 2:0.

Праведзены матч з адным з лідараў КХЛ, да стандартаў гульні якога імкнуцца многія каманды, чарговы раз выявіў асноўныя праблемы дынамаўцаў у бягучым сезоне: дзеянні ў абароне. Доказ таго - вялікая колькасць небяспечных момантаў і слабая рэалізацыя ў атацы.

Мінскае "Дынама" займае 12 месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Завершаць дамашнюю серыю падапечныя Андрэя Сідарэнкі 16 лістапада сустрэчай супраць лідара Усходу екацярынбургскага "Аўтамабіліста".-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота з архіва Эксперты з 10 краін абмяркуюць у Мінску інавацыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі спартсменаў
Учора 16:48
Каманда беларускі Марыны Слуцкай стала 2-й на спаборніцтвах Клубнага чэмпіянату Еўропы па дзюдо
Учора 15:34
Іспанец Рафаэль Надаль узначальвае рэйтынг АТР, беларус Ягор Герасімаў на 98-й пазіцыі
Учора 14:59
Стэфанас Цыцыпас. Фота ATP Стэфанас Цыцыпас з першай спробы выйграў падагульняючы турнір АТР
Учора 09:56
Беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у кваліфікацыі ЧЕ
17 Лістапад, 22:58
Беларускія футбалісты прайгралі Германіі ў апошнім матчы кваліфікацыі Еўра-2020
17 Лістапад, 20:12
У час матчу Мінскае "Дынама" прайграла омскаму "Авангарду" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ
17 Лістапад, 14:16
Марына Зуева заняла 6-е месца на этапе КС па канькабежным спорце ў Мінску
16 Лістапад, 13:13
Хакеісты "Нёмана" перамаглі "Данбас" у авертайме стартавага матчу Кантынентальнага кубка IIHF
15 Лістапад, 19:10
Поўная версія