ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2021, 09:03

Герасімаў завяршыў выступленне на тэнісным турніры ў Кальяры

Фота  Reuters
Фота Reuters

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (80) завяршыў выступленне на турніры ў італьянскім Кальяры з прызавым фондам 408,8 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

7 красавіка беларус у матчы 1/8 фіналу за дзве гадзіны ўступіў у дзвюх партыях славенскаму тэнісісту Альяжу Бедэне (58) - 4:6, 6:7 (5:7). У першым раўндзе Ягор Герасімаў перамог аргенцінца Гвіда Пелья (48) - 6:4, 6:0.

8 красавіка ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал турніру ў іспанскай Марбельі сапернікам беларуса Ільі Івашкі (115) будзе іспанскі тэнісіст Алехандра Давідовіч Фокіна (56). У 1/16 фіналу Ілья Івашка абыграў яшчэ аднаго прадстаўніка Іспаніі Педра Марцінеса (100) - 6:3, 7:6 (7:2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі