Поўная версія

Футбалісты БАТЭ выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, "Шахцёр" пакідае еўракубкі

Спорт 16.08.2019 | 09:00
У час матчу БАТЭ - "Сараева"
У час матчу БАТЭ - "Сараева"

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты БАТЭ прабіліся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, адолеўшы па суме дзвюх сустрэч чэмпіёна Босніі і Герцагавіны "Сараева", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму ў Зеніцы барысаўчане выйгралі з лікам 2:1, а на сваёй арэне згулялі ўнічыю 0:0. На працягу ўсёй сустрэчы госці мелі невялікую перавагу, але рэалізаваць яе не змаглі.

У барацьбе за выхад у групавы этап Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з пераможцам пары "Астана" (Казахстан) - "Валета" (Мальта). У іх першай гульні "Астана", у складзе якой выступае беларускі паўабаронца Іван Маеўскі, разграміла мальтыйцаў з лікам 5:1.

Салігорскі "Шахцёр" пасля гасцявога паражэння ад італьянскага "Тарына" (0:5) меў мала шанцаў пераадолець бар'ер 3-га кваліфікацыйнага раўнда. На полі мінскага стадыёна "Дынама" каманда Сяргея Ташуева згуляла лепш, чым у Турыне, завяршыўшы гульню ўнічыю - 1:1. Гарнякі прапусцілі мяч на 80-й хвіліне пасля ўдару Сімонэ Дзадзы, а ў самым канцы гульні Мікалай Януш з пенальці зраўнаваў рэзультат.

У матчах плэй-оф ЛЕ турынскі клуб, хутчэй за ўсё, сустрэнецца з англійскім "Вулверхэмптанам", які ў першай гульні ў Ерэване разграміў армянскі "Пюнік" з рэзультатам 4:0.

Матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы адбудуцца 22 і 29 жніўня.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
У час матчу. Фота Футбік.by Беларускія футбалісты ўступілі па пенальці Венгрыі і занялі 3-е месца на юнацкім турніры ў Мінску
Учора 20:11
Джокавіч і Цім перамаглі на старце падагульняючага турніру АТР у Лондане
Учора 16:28
Беларускія шпажысты выйгралі золата і бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла
Учора 16:04
Міхаіл Мархель. Фота з архіва Міхаіл Мархель назваў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Германіі і Чарнагорыі
Учора 14:43
Міністэрству спорту і турызму Беларусі ўручылі сцяг
Учора 14:03
Аліна Гарнасько стала ўладальніцай Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і
Учора 13:36
Фота ФХБ Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі Латвію і занялі першае месца на "Турніры чатырох нацый" у Ліепаі
Учора 13:03
Беларускія спартсмены заваявалі 20 медалёў на ЧЕ па муай-тай у Мінску
Учора 12:01
Беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на юніёрскім турніры ў Мінску
Учора 10:54
Поўная версія