Поўная версія

Дзесяць беларускіх атлетаў увайшлі ў склад каманды Еўропы на матч з ЗША

Спорт 13.08.2019 | 16:07
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць беларускіх спартсменаў увайшлі ў склад каманды Еўропы на лёгкаатлетычны матч з ЗША, які 9-10 верасня пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама". Аб гэтым расказаў сёння журналістам у прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, еўрапейская каманда на гістарычным матчы з ЗША будзе прадстаўлена мацнейшымі атлетамі. Адзначу, што дзесяць беларускіх спартсменаў (два мужчыны і восем жанчын) увайшлі ў склад", - адзначыў Свен-Арнэ Хансэн.

Прозвішчы вядучых беларускіх лёгкаатлетаў назваў старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі, які адзначыў, што ў камандзе Еўропы яны будуць на вядучых ролях.

У скачках у вышыню выступяць Максім Недасекаў і Дзмітрый Набокаў. У жаночай зборнай Еўропы пачнуць спаборніцтвы Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я), Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню), Карына Таранда (скачкі ў вышыню), Ганна Малышчык (кіданне молата), Ірына Жук (скачкі з шастом), Дар'я Барысевіч (бег на 1500 м), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра). Адным з лідараў еўрапейскай каманды стане першы нумар кантынентальнага рэйтынгу ў бегу на 100 м з бар'ерамі рэкардсменка Беларусі сярод моладзі Эльвіра Герман.

У камандзе еўрапейскай дружыны з краін Старога Свету - скакуха з Расіі Марыя Ласіцкене, бягун з Турцыі Раміль Гуліеў, паляк Пётр Лісек (скачкі з шастом). Спадзяецца паказаць свае лепшыя рэзультаты ў сезоне Кацярына Стэфанідзі з Грэцыі, якая з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай 2016 года ў скачках з шастом.

Канчатковы склад каманды Еўропы вызначыцца на працягу тыдня.

Лёгкаатлетычны матч ЗША - Еўропа пройдзе 9-10 верасня на мінскім стадыёне "Дынама". Чакаецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць амаль 350 атлетаў. У праграму ўключаны кіданне молата, кіданне кап'я, кіданне дыска, бег на 100 м, 100 м з бар'ерамі, 110 м з бар'ерамі, 200 м, 400 м, 400 м з бар'ерамі, 800 м, 1500 м, 3000 м, 3000 м з перашкодамі, эстафетны бег 4x100 м, змешаная эстафета (200-200-400-800 м), штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом.

Агульны прызавы фонд лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША складзе 818 тыс. еўра. Пераможца спаборніцтваў у кожнай дысцыпліне атрымае 7 тыс. еўра, сярэбраны прызёр - 5 тыс., бронзавы - 4 тыс. Не застануцца без узнагарод і тыя, хто не зойме месца на п'едэстале, - за фініш на сёмай або восьмай пазіцыі належыць 500 еўра.

Ініцыятарам правядзення матчу выступіў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, такія спаборніцтвы не праводзіліся з 1970-х гадоў, калі вялікая цікавасць была прыкавана да міжнародных матчавых сустрэч, напрыклад, СССР - ЗША.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Ірына Курачкіна. Фота з архіва Ірына Курачкіна заваявала першую ўзнагароду беларускай зборнай на ЧС па барацьбе ў Нур-Султане
17:44
Вызначыліся першыя ўдзельнікі плэй-оф мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе
16:38
Беларускі займаюць 2-е месца ў камандным турніры на ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Баку
12:38
Аляксандэр Чаферын Прэзідэнт УЕФА: Беларусь здольна арганізаваць Суперкубак на высокім узроўні
12:18
Прэзідэнт УЕФА заявіў аб новым этапе супрацоўніцтва з Беларуссю
11:55
ПСЖ разграміў "Рэал", "Атлетыка" адыграўся з ліку 0:2 у матчы з "Ювентусам" у першым туры групавога этапу ЛЧ
09:32
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва Названы склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на ЧС у Катары
Учора 15:52
Прэзідэнт МАК Томас Бах упэўнены, што Германія можа прэтэндаваць на правядзенне Алімпійскіх гульняў
Учора 12:51
Беларускія валейбалісты ўступілі Турцыі, завяршыўшы выступленне на ЧЕ з адной перамогай у актыве
Учора 11:36
Поўная версія