Поўная версія

Дар'і Домрачавай уручылі Малы хрустальны глобус у гонцы праследавання сезона 2014/2015

Спорт 23.08.2019 | 17:02

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай біятланістцы, чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Дар'і Домрачавай уручылі сёння Малы хрустальны глобус за перамогу ў Кубку свету ў гонцы праследавання сезона 2014/2015. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў час чэмпіянату свету па летнім біятлоне, які праходзіць у "Раўбічах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Малы хрустальны глобус знакамітай беларусцы ўручыў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі біятланістаў Іржы Гамза.

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук ад імя Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кіраўніка дзяржавы за заслугі ў развіцці спорту і біятлона ў Беларусі ўручыў Дар'і Домрачавай біятлонную вінтоўку.

"Здаецца, зусім нядаўна мы праводзілі Дар'ю Домрачаву з вялікага спорту, а сёння ёй уручаюць Малы хрустальны глобус. Вялікі дзякуй унікальнай спартсменцы, якая прынесла нашым балельшчыкам столькі радасці і станоўчых эмоцый. Спадзяюся, што ў перспектыве, ужо ў другім амплуа, яна ўнясе лепту ў развіццё нашага біятлона", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Дар'я Домрачава ў сваю чаргу адзначыла важнасць сумленнай барацьбы ў спорце. "Мне неверагодна прыемна трымаць у руках Малы хрустальны глобус, заваяваны некалькі гадоў таму. Гэта падзея яшчэ раз нагадвае ўсім тым, хто датычны да біятлона, што спорт павінен быць сумленным і чыстым", - сказала славутая спартсменка.

Дар'я Домрачава атрымала Малы хрустальны глобус у гонцы праследавання сезона 2014/2015 пасля перагляду вынікаў выступлення расійскай біятланісткі Кацярыны Глазырынай. Расіянку дыскваліфікавалі на два гады за парушэнне антыдопінгавых правіл. Усе яе рэзультаты з 19 снежня 2013 года па 10 лютага 2017 года былі ануляваны. У выніку пераліку ачкоў сезона 2014/2015 беларуска ўзначаліла залік гонак праследавання. Па колькасці ачкоў Дар'я Домрачава зраўнялася з фінкай Кайсай Мякярайнен, але атрымала ў тым сезоне на адну перамогу больш і паднялася на першы радок.

Удзел у сусветным форуме па летнім біятлоне ў "Раўбічах" прымаюць каля 250 спартсменаў (дарослыя і юніёры) з 26 краін. Завершацца спаборніцтвы 25 жніўня. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі прымае чэмпіянат свету па летнім біятлоне другі раз. Да гэтага сусветнае першынство праводзілася тут у 1999 годзе.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Ірына Курачкіна. Фота з архіва Ірына Курачкіна заваявала першую ўзнагароду беларускай зборнай на ЧС па барацьбе ў Нур-Султане
17:44
Вызначыліся першыя ўдзельнікі плэй-оф мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе
16:38
Беларускі займаюць 2-е месца ў камандным турніры на ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Баку
12:38
Аляксандэр Чаферын Прэзідэнт УЕФА: Беларусь здольна арганізаваць Суперкубак на высокім узроўні
12:18
Прэзідэнт УЕФА заявіў аб новым этапе супрацоўніцтва з Беларуссю
11:55
ПСЖ разграміў "Рэал", "Атлетыка" адыграўся з ліку 0:2 у матчы з "Ювентусам" у першым туры групавога этапу ЛЧ
09:32
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва Названы склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на ЧС у Катары
Учора 15:52
Прэзідэнт МАК Томас Бах упэўнены, што Германія можа прэтэндаваць на правядзенне Алімпійскіх гульняў
Учора 12:51
Беларускія валейбалісты ўступілі Турцыі, завяршыўшы выступленне на ЧЕ з адной перамогай у актыве
Учора 11:36
Поўная версія