Поўная версія

Брэсцкае "Дынама" прыме футбалістаў БАТЭ ў цэнтральным матчы чэмпіянату Беларусі

Спорт 25.09.2019 | 15:40
Фота ФК "Дынама-Брэст"
Фота ФК "Дынама-Брэст"

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сёння адбудуцца перанесеныя матчы з розных тураў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральным паядынкам сённяшняга гульнявога дня стане сустрэча ў Брэсце, дзе лідар цяперашняга першынства мясцовае "Дынама" прыме дзеючага чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ. Брастаўчане пасля 21 праведзенага матчу маюць у сваім актыве 54 балы, а барысаўчане правялі на адну гульню менш і набралі 49 заліковых балаў. На думку спецыялістаў і балельшчыкаў, у выпадку перамогі ў сённяшнім паядынку наўрад ці што зможа перашкодзіць брэсцкім дынамаўцам заваяваць першае для сябе золата нацыянальнага першынства.

Паядынак у Брэсце будзе судзіць брыгада вопытных беларускіх арбітраў на чале з рэферы ФІФА Аляксеем Кульбаковым. Матч пачнецца ў 20.45 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Яшчэ адзін рэальны прэтэндэнт на месца ў прызавой тройцы салігорскі "Шахцёр" згуляе сёння ў гасцях у "Гарадзеі" і ў выпадку няўдачы БАТЭ ў Брэсце мае шанц абысці яго. У Мазыры мясцовая "Славія" будзе сапернічаць з "Віцебскам".

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "Дынама" (Брэст) - 54 ачкі (21 матч), БАТЭ - 49 (20), "Шахцёр" - 49 (20), "Дынама" (Мінск) - 43 (21).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія