Поўная версія

БГК імя Мяшкова абыграў "Машэку" ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі

Спорт 17.10.2019 | 10:18
Фота БГК імя Мяшкова
Фота БГК імя Мяшкова

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты брэсцкага БГК імя Мяшкова абыгралі магілёўскую дружыну "Машэка" ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі - 35:22. Паядынак прайшоў у спарткомплексе "Вікторыя", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчане са старту ўзялі ініцыятыву ў свае рукі і да фінальнага свістка дыктавалі ўмовы сапернікам. Да перапынку "Машэка" ўступаў 11 ачкоў, а да канца паядынку розніца ў ліку склала 13 пунктаў на карысць гаспадароў. Такім чынам, БГК праверыў свае сілы перад суботняй лігачэмпіёнскай дуэллю з польскім "Віве".

У брастаўчан адразу трое ігракоў зарабілі па 5 балаў: Аляксандр Шкурынскі, Няманья Абрадавіч і Мікіта Вайлупаў. У "Машэкі" самым рэзультатыўным стаў Яраслаў Зімін, які таксама закінуў 5 мячоў.

У астатніх матчах тура сталічны СКА дома абыграў "Гомель" з лікам 38:34, а БДУФК-СКА быў мацнейшы за гродзенскі "Кронан" - 32:26.

Турнірнае становішча: СКА - 14 ачкоў (8 гульняў), БГК імя Мяшкова - 14 (8), БДУФК-СКА - 7 (8), Машэка - 5 (7), Кронан - 4 (7), Гомель - 2 (8).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія