Поўная версія

Беларусы выйшлі ў паўфінал баскетбольнага турніру Еўрапейскіх гульняў

Спорт 24.06.2019 | 16:42

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 прабілася ў паўфінал II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У напружаным чвэрцьфінальным процістаянні з адным з галоўных фаварытаў турніру - камандай Сербіі беларусы здолелі выйграць з лікам 19:15. У паўфінале беларускія баскетбалісты згуляюць з пераможцам сустрэчы Латвія-Францыя. Склады другіх чвэрцьфінальных пар: Літва-Польшча, Чэхія-Расія.

Жаночая зборная Беларусі ўпэўнена перамагла саперніц з Нідэрландаў з лікам 15:11. У паўфінале беларускія баскетбалісткі ў 18.00 сустрэнуцца з камандай Эстоніі. У другіх чвэрфіналах зборная Германіі згуляе з іспанкамі, а баскетбалісткі Францыі сустрэнуцца з расіянкамі.

Чэмпіёны і прызёры баскетбольнага турніру II Еўрапейскіх гульняў стануць вядомы сёння. Спаборніцтвы праходзяць на пляцоўцы Palova Arena каля мінскага Палаца спорту.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія