Поўная версія

Беларусы Ганчароў і Рабцаў заваявалі золата на ЧС па скачках на батуце ў Санкт-Пецярбургу

Спорт 09.11.2018 | 18:55
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія батутысты Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў заваявалі залатую ўзнагароду ў сінхронных скачках на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За сваё выступленне дуэт атрымаў ад суддзяў 52,510 бала. У час выканання праграмы Алег Рабцаў дапусціў некалькі памылак у перамяшчэнні, але сапернікі не змаглі апярэдзіць беларусаў. Другое месца занялі французы Себасцьен Марціні і Ален Марантэ - 51,850 бала. Бронзавымі прызёрамі сталі Тай Сводлінг і Дамінік Кларк з Аўстраліі - 51,270 бала.

На год раней на сусветным форуме ў Сафіі Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў таксама занялі першае месца ў гэтым відзе праграмы.

Чэмпіянат свету па скачках на батуце завершыцца ў Санкт-Пецярбургу 10 лістапада выступленнем у індывідуальных скачках.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія