Поўная версія

Беларускія валейбалісты ўступілі Турцыі, завяршыўшы выступленне на ЧЕ з адной перамогай у актыве

Спорт 18.09.2019 | 11:36

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты зборнай Беларусі паражэннем ад турак з лікам 1:3 (21:25, 24:26, 25:20, 19:25) завяршылі выступленне на чэмпіянаце Еўропы ў славенскай Любляне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля таго, як каманда Македоніі сенсацыйна перамагла сапернікаў са Славеніі (3:1), беларусы былі пазбаўлены права на памылку. Аднак першую партыю наўрад ці можна занесці ім у актыў. Турэцкія валейбалісты выглядалі лепш і па заслугах святкавалі поспех - 25:21.

Другі сэт прайшоў у куды больш цікавай барацьбе. Беларускія спартсмены, адстаючы большую частку партыі, змаглі ў канцоўцы выраўняць сітуацыю. Але, на жаль, апошнія розыгрышы засталіся за камандай з берагоў Басфора (26:24), што аўтаматычна звяло да нуля шанцы беларусаў на прадаўжэнне турнірнай барацьбы на кантынентальным першынстве.

У трэцяй партыі падапечныя Віктара Бекшы пачалі добра даводзіць да пасуючага і пайшла звычайная для беларусаў хуткая гульня з акцэнтам на краі. Зрэшты, у вырашальным сэце туркі змаглі зноў вярнуць сабе перавагу - 25:19.

Такім чынам, на групавым этапе беларускія валейбалісты пацярпелі чатыры паражэнні. Да сённяшняй няўдачы яны ўступілі славенцам (0:3), расіянам (1:3) і македонцам (1:3). Адзіную вікторыю на гэтай стадыі турніру падапечныя Віктара Бекшы атрымалі на тай-брэйку і перамаглі фінаў (3:2).

Канчатковая расстаноўка ў турнірнай табліцы групы С стане зразумелай пасля матчаў расіян са славенцамі і македонцаў з фінамі.

У 1/8 фіналу кантынентальнага першынства выходзяць па чатыры лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Янез Качыянчыч. Фота з архіва Прэзідэнт ЕАК: мы можам ганарыцца правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
18 Кастрычнік, 11:43
Мінскае "Дынама" пацярпела 5-е запар паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ, разгромна ўступіўшы "Тарпеда" ў дамашнім матчы
18 Кастрычнік, 11:19
Беларус Яўген Каралёк заняў 4-е месца ў скрэтчы на ЧЕ па велатрэку
18 Кастрычнік, 10:51
Фота афіцыйнага сайта "Барселоны" Футбалісткі "Мінска" на выездзе прайгралі "Барселоне" з лікам 0:5 у першым матчы 1/8 фіналу ЛЧ
18 Кастрычнік, 09:44
Беларусы занялі 9-е месца ў мужчынскім камандным спрынце на ЧЕ па велатрэку
17 Кастрычнік, 19:26
Расійская біятланістка Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі
17 Кастрычнік, 18:15
Фота з архіва ХК "Дынама-Мінск" правядзе дамашні матч чэмпіянату КХЛ супраць ніжагародскага "Тарпеда"
17 Кастрычнік, 11:43
Беларусь і Абу-Дабі плануюць рэалізаваць сумесныя баскетбольныя праекты
17 Кастрычнік, 10:44
БГК імя Мяшкова абыграў "Машэку" ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі
17 Кастрычнік, 10:18
Поўная версія