Поўная версія

Беларускія атлеты заваявалі 14 узнагарод на турніры па барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя

Спорт 12.08.2019 | 16:53
Аляксандр Мядзведзь і Васіліса Марзалюк. Фота   "Спортивной панорамы"
Аляксандр Мядзведзь і Васіліса Марзалюк. Фота "Спортивной панорамы"

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 14 медалёў на 49-м Міжнародным турніры па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, які прайшоў у мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзняўся беларус Уладзіслаў Андрэеў (вагавая катэгорыя да 57 кг). Залатыя медалі таксама заваявалі яго партнёры па камандзе Яўгенія Андрэйчыкава (68 кг), Васіліса Марзалюк (76 кг), Ірына Курачкіна (57 кг) і Юлія Пісарэнка (59 кг).

Беларускі барэц Нюргун Скрабін (65 кг) у фінальнай схватцы не здолеў перамагчы расіяніна Іслама Дудаева і заняў другое месца. На трэцяй пазіцыі размясціліся турак Селім Казан і беларус Георгій Каліеў. Яго таварыш па камандзе Расул Ціхаеў (79 кг) прайграў у вырашальным паядынку за золата расіяніну Магамеду Рамазанаву. Таксама на другую прыступку п'едэстала падымаліся Іван Янкоўскі (92 кг) і Надзея Буланая (59 кг).

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся беларусам Васілю Паўлючэнку (92 кг), Дзянісу Храмянкову (97 кг), Антаніне Сінкавец (53 кг) і Ксеніі Станкевіч (50 кг).

Для беларускіх атлетаў мінскі турнір стаў рэпетыцыяй перад чэмпіянатам свету, які пройдзе 14-22 верасня ў Нур-Султане (Казахстан).

Удзел у спаборніцтвах на прызы Аляксандра Мядзведзя прынялі 203 атлеты з 14 краін, беларускую каманду прадстаўлялі больш за 50 спартсменаў.

Імянныя турніры на прызы Мядзведзя праводзяцца ў Мінску з 1970 года. З 1994-га па рашэнні Міжнароднай федэрацыі аб'яднаных стыляў барацьбы (FILA) спаборніцтву прысвоена катэгорыя Гран-пры. Рэкорд па колькасці краін-удзельніц (47) устаноўлены на 30-м турніры ў 2000 годзе.

Аляксандр Мядзведзь тройчы (у 1964, 1968 і 1972 гадах) станавіўся алімпійскім чэмпіёнам, яшчэ сем разоў (1962, 1963, 1966, 1967, 1969-1971 гады) выйграваў чэмпіянаты свету. Чатыры разы беларускаму барцу не было роўных у Еўропе і 9 разоў - у першынстве СССР. Ён прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Янез Качыянчыч. Фота з архіва Прэзідэнт ЕАК: мы можам ганарыцца правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
18 Кастрычнік, 11:43
Мінскае "Дынама" пацярпела 5-е запар паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ, разгромна ўступіўшы "Тарпеда" ў дамашнім матчы
18 Кастрычнік, 11:19
Беларус Яўген Каралёк заняў 4-е месца ў скрэтчы на ЧЕ па велатрэку
18 Кастрычнік, 10:51
Фота афіцыйнага сайта "Барселоны" Футбалісткі "Мінска" на выездзе прайгралі "Барселоне" з лікам 0:5 у першым матчы 1/8 фіналу ЛЧ
18 Кастрычнік, 09:44
Беларусы занялі 9-е месца ў мужчынскім камандным спрынце на ЧЕ па велатрэку
17 Кастрычнік, 19:26
Расійская біятланістка Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі
17 Кастрычнік, 18:15
Фота з архіва ХК "Дынама-Мінск" правядзе дамашні матч чэмпіянату КХЛ супраць ніжагародскага "Тарпеда"
17 Кастрычнік, 11:43
Беларусь і Абу-Дабі плануюць рэалізаваць сумесныя баскетбольныя праекты
17 Кастрычнік, 10:44
БГК імя Мяшкова абыграў "Машэку" ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі
17 Кастрычнік, 10:18
Поўная версія