Поўная версія

Беларускі займаюць 2-е месца ў камандным турніры на ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Баку

Спорт 19.09.2019 | 12:38
Кацярына Галкіна. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Кацярына Галкіна. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі займаюць другое прамежкавае месца ў камандным турніры на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Баку пасля трэцяга дня спаборніцтваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Грацыі 18 верасня, якія спецыялізуюцца на сольных выступленнях, праходзілі кваліфікацыйныя іспыты ў практыкаваннях з булавамі і стужкай. Беларускі трапілі ў паток працаваўшых з першым прадметам. Тут традыцыйна не было роўных сёстрам Аверыным з Расі. Арына запісала на свой рахунак 24,250 бала, Дзіна - 24,000. Украінка Улада Нікольчанка займае трэцюю пазіцыю (23,450). Беларускі Кацярына Галкіна і Аліна Гарнасько размясціліся на 5-м і 6-м месцах, зарабіўшы ад суддзяў ацэнкі 21,900 і 21,600 бала. Настасся Салас займае 15-ю пазіцыю (20,200).

Дзякуючы гэтым вынікам беларускі ў камандным заліку падняліся з чацвёртай на другую пазіцыю прамежкавага пратакола. Наперадзе практыкаванні са стужкай, якія спартсменкі з Беларусі 19 верасня пачнуць у групе А. У чацвер таксама будуць разыграны 3 камплекты ўзнагарод: у фіналах з булавамі і стужкай, а таксама камандным турніры. Ключавой падзеяй чацвёртага дня планетарнага першынства стане выўначэнне фіналістак у мнагабор'і. 16 лепшых выканаюць кваліфікацыйны нарматыў на Гульні-2020 у Токіа.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія