Поўная версія

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў уступіў у кваліфікацыі "Ралан Гарос"

Спорт 21.05.2019 | 16:36
Ягор Герасімаў
Ягор Герасімаў

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (115-ы нумар рэйтынгу АТР) прайграў на старце кваліфікацыі другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" беларус сустракаўся з сербскім тэнісістам Нікалам Мілоевічам (152) і ўступіў у двух сэтах - 5:7, 3:6. Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (263) напярэдадні атрымаў перамогу над італьянцам Матэа Данаці (241) і ў другім раўндзе кваліфікацыі сустрэнецца з украінцам Сяргеем Стахоўскім (111). Каб прайсці ў асноўную сетку, трэба выйграць тры кваліфікацыйныя матчы.

У паядынку 1/8 фіналу жаночага турніру ў Страсбургу беларуска Арына Сабаленка (11) сёння згуляе з нямецкай тэнісісткай Лаурай Зігемунд (99).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія