Поўная версія

Беларускі прайгралі валійкам у кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы па футболе

Спорт 09.10.2019 | 10:32
У час матчу. Фота АБФФ
У час матчу. Фота АБФФ

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі ў дамашняй сустрэчы адборачнага турніру чэмпіянату Еропы - 2021 пацярпелі другое паражэнне ад зборнай Уэльса з лікам 0:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч большую частку часу праходзіў у роўнай барацьбе, беларускі практычна ні ў чым не ўступалі саперніцам. Але ў выніку пасля вуглавога паўабаронцы Рэйчэл Роўв перамогу святкавалі валійкі. Спробы гаспадынь поля адыграцца ні да чаго не прывялі.

Астатнія паядынкі адборачнага цыкла жаночая зборная Беларусі згуляе ў 2020 годзе: з Паўночнай Ірландыяй 14 красавіка (дома) і 5 чэрвеня (у гасцях), 9 чэрвеня з Уэльсам (у гасцях), 18 верасня з Нарвегіяй (у гасцях), 22 верасня з Фарэрамі (у гасцях).

Па выніках групавога этапу ў фінальную стадыю трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы. Яшчэ тры пуцёўкі ў матчах плэй-оф разыграюць шэсць зборных, якія фінішуюць другімі ў сваіх кваліфікацыйных групах. Фінальная частка 13-га па ліку жаночага Еўра пройдзе на арэнах Англіі з 11 ліпеня па 1 жніўня 2021 года. Футбалісткі зборнай Беларусі яшчэ ні разу не прабіваліся ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету і Еўропы.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія