Поўная версія

Беларускі форвард Аляксей Протас падпісаў кантракт з ХК "Вашынгтон"

Спорт 11.07.2019 | 10:00
Аляксей Протас. Фота "Вашынгтон Кэпіталз"
Аляксей Протас. Фота "Вашынгтон Кэпіталз"

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард Аляксей Протас падпісаў трохгадовы кантракт з хакейным клубам "Вашынгтон Кэпіталз", што гуляе ў НХЛ. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце клуба, паведамляе БЕЛТА.

Гадавая сума кантракта Аляксея Протаса складзе каля $716 тыс.

Форвард быў выбраны "Вашынгтонам" у трэцім раўндзе драфту НХЛ 2019 года пад 91-м нумарам.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія