Поўная версія

Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў

Спорт 30.06.2019 | 13:52
Таццяна Шаракова
Таццяна Шаракова

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паказаўшы лепшы вынік у кваліфікацыі індывідуальнай гонкі праследавання, вельмі вопытная беларуская велагоншчыца і ў фінале была на вышыні. У вырашальным заездзе за золата Таццяна Шаракова паказала час 3 мін 32,045 сек і больш як на 5 секунд апярэдзіла італьянку Марту Кавалі. Бронзу заваявала расіянка Тамара Дронава.

Для Таццяны Шараковай гэта другая ўзнагарода на Гульнях у Мінску. Да гэтага яна стала бронзавым прызёрам групавой шашэйнай гонкі на 120 км.

Акрамя таго, беларускія веласіпедысты заваявалі яшчэ дзве ўзнагароды на трэку "Мінск-Арэны" - у скрэтчы ўладальнікамі бронзавых медалёў сталі Яўген Каралёк і Ганна Церах.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія