Поўная версія

Беларуска Хрысціна Ціманоўская заваявала золата ў бегу на 200 м на Універсіядзе ў Неапалі

Спорт 12.07.2019 | 10:28
Хрысціна Ціманоўская. Фота з архіва
Хрысціна Ціманоўская. Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Хрысціна Ціманоўская заваявала залаты медаль у бегу на 200 м на XXX Сусветнай летняй Універсіядзе ў Неапалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным забегу адна з лепшых спрынтараў выступала на пятай дарожцы. Хрысціна Ціманоўская ўпэўнена прабегла заключныя 100 м пасля выхаду з віражу і фінішавала з рэзультатам 23,00 сек - лепшы вынік бягунні ў бягучым сезоне. Другое месца заняла Джэсіка Б'янка Весолі з Германіі - 23,05 сек, а на трэцім месцы яе суайчынніца Ліза Кваіе - 23,11 сек.

Залаты медаль Хрысціны Ціманоўскай - трэці ў скарбонцы студэнцкай зборнай Беларусі. Раней плывец Рыгор Пякарскі заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м батэрфляем, а гімнаст Ягор Шарамкоў стаў другім у апорным скачку.

Удзел у летняй Універсіядзе, якая праходзіць 3-14 ліпеня, прымаюць амаль 8 тыс. атлетаў са 170 краін, разыгрываюцца 222 камплекты медалёў. На летняй Універсіядзе 2017 года ў кітайскім Тайбэі беларускія спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод: тры залатыя, чатыры сярэбраныя і дзве бронзавыя.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія