Поўная версія

Беларусь і ФІДЕ падпісалі кантракт на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды

Спорт 29.01.2019 | 15:05
Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Міжнародная федэрацыя шахмат (ФІДЕ) у Нацыянальным алімпійскім камітэце падпісалі сёння кантракт на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды 2022 года ў Мінску, а таксама Кубка свету па шахматах сярод жанчын у 2020 годзе, Кубка свету па шахматах сярод мужчын у 2021-м і кангрэса ФІДЕ ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ФІДЕ Аркадзь Дварковіч, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Настасся Сарокіна.

У кастрычніку 2018 года на кангрэсе Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў Батумі Беларусь атрымала права правесці ў жніўні 2022 года Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЕ, жаночы Кубак свету ў 2020 годзе і мужчынскі ў 2021-м.

Сусветная шахматная алімпіяда будзе праходзіць два тыдні. За гэты час Беларусь змогуць наведаць больш за 3 тыс. ігракоў са 180 краін і амаль 2 тыс. суправаджальных асоб, турыстаў і журналістаў.

Беларуская федэрацыя шахмат мае вопыт правядзення міжнародных стартаў і выступала арганізатарам чэмпіянату свету сярод кадэтаў па хуткіх шахматах і бліцы ў чэрвені 2018 года, атрымаўшы высокую ацэнку ад гасцей спаборніцтваў.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія