Поўная версія

Беларусь і Абу-Дабі плануюць рэалізаваць сумесныя баскетбольныя праекты

Спорт 17.10.2019 | 10:44
Фота ФПБ
Фота ФПБ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Савеце Абу-Дабі па спорце адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва арганізацыі з прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны сакратар Савета Абу-Дабі па спорце Арэф аль-Авані, дырэктар па спартыўных тэхнічных пытаннях Савета Абу-Дабі па спорце Талаль аль-Хашэмі, генеральны сакратар - выканаўчы дырэктар БФБ Настасся Марыніна і пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок.

Бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва і магчымасці рэалізацыі сумесных баскетбольных праектаў, а таксама арганізацыю візіту ў Беларусь. Плануецца, што ўдзел у сумесных трэніровачных лагерах у Мінску прымуць лепшыя каманды юнакоў і дзяўчат з Абу-Дабі. Таксама асобна абмяркоўвалася тэма развіцця алімпійскага віду баскетбола 3х3, правядзенне турніраў і таварыскіх гульняў.

Арэф аль-Авані расказаў, што не раз бываў у беларускай сталіцы. Так, у чэрвені бягучага года генеральны сакратар наведаў цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення маштабных спаборніцтваў у Беларусі.

"Рады, што супрацоўніцтва развіваецца ў першую чаргу дзякуючы асабістым кантактам і ўзаемадзеянню кіраўнікоў нашых краін, - падкрэсліла Настасся Марыніна. - Асаблівым складнікам супрацоўніцтва паміж дзяржавамі з'яўляецца спартыўная сфера, а ля вытокаў сумесных праектаў стаіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Мы спадзяёмся, што работа па развіцці баскетбола ў абедзвюх краінах будзе прадоўжана, каманды Абу-Дабі наведаюць з візітам у адказ Мінск і рэалізуюцца ўсе намечаныя праекты".

З 15 па 22 кастрычніка ў Абу-Дабі праходзіць візіт беларускай баскетбольнай дэлегацыі, які рэалізуецца згодна з мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкім спартыўным клубам і Саветам Абу-Дабі па спорце. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы спартыўнага клуба "Бані Яс" і пасольства Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Усе расходы па арганізацыі візіту - за кошт прымаючага боку. Плануецца, што фарм-каманда "Цмокі-Мінск" згуляе таварыскія матчы з баскетбольнымі клубамі Абу-Дабі.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
У час матчу. Фота Футбік.by Беларускія футбалісты ўступілі па пенальці Венгрыі і занялі 3-е месца на юнацкім турніры ў Мінску
Учора 20:11
Джокавіч і Цім перамаглі на старце падагульняючага турніру АТР у Лондане
Учора 16:28
Беларускія шпажысты выйгралі золата і бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла
Учора 16:04
Міхаіл Мархель. Фота з архіва Міхаіл Мархель назваў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Германіі і Чарнагорыі
Учора 14:43
Міністэрству спорту і турызму Беларусі ўручылі сцяг
Учора 14:03
Аліна Гарнасько стала ўладальніцай Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і
Учора 13:36
Фота ФХБ Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі Латвію і занялі першае месца на "Турніры чатырох нацый" у Ліепаі
Учора 13:03
Беларускія спартсмены заваявалі 20 медалёў на ЧЕ па муай-тай у Мінску
Учора 12:01
Беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на юніёрскім турніры ў Мінску
Учора 10:54
Поўная версія