Поўная версія

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ва Ухані

Спорт 27.09.2019 | 14:21
Фота Jimmie48 tennis photography
Фота Jimmie48 tennis photography

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Ухані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы за выхад у фінал беларуска, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з першай ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці і выйграла першы сэт з лікам 7:5. У другой партыі Арына Сабаленка таксама была мацнейшая - 6:4.

Год таму яны таксама сустракаліся ў паўфінале, і тады беларуска выйграла - 7:6, 6:4. Затым Арына Сабаленка стала пераможцай гэтых спаборніцтваў, перамогшы ў фінале эстонку Анэт Контавейт у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3.

У паўфінале парнага разраду гэтага турніру Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс згуляюць з галандска-нямецкім дуэтам Дэмі Схюрс / Ганна-Лена Грэнефельд.

На мужчынскім турніры ў кітайскім Чэнду беларус Ягор Герасімаў (98-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца ў чвэрцьфінале з прадстаўніком Канады Дзянісам Шапавалавым (34).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія