ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 5 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2019, 11:08

Арына Сабаленка перамагла Марыю Сакары на турніры ў Чжухаі

Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 Tennis Photography
Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 Tennis Photography

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, пераможна стартавала на малым падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у кітайскім Чжухаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак з 22-й ракеткай свету грачанкай Марыяй Сакары беларуска выйграла ў двух сэтах - 6:3, 6:4, затраціўшы 1 гадзіну 20 хвілін. Заўтра Арына Сабаленка згуляе з бельгійскай тэнісісткай Элізэ Мертэнс (18-ы нумар рэйтынгу WTA), якая з'яўляецца яе партнёркай па парных турнірах.

Сёння адбудуцца два матчы ў іншых групах: Кікі Бертэнс (10; Нідэрланды) - Донна Векіч (20; Харватыя), Мэдзісан Кіз (13; ЗША) - Чжэн Сайсай (40; Кітай).

Пасля завяршэння першага этапу пераможцы чатырох груп прадоўжаць барацьбу ў паўфіналах.

Турнір у Чжухаі, прызавы фонд якога складае больш за $2,4 млн, завершыцца 27 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі