ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2023, 09:59

Амаль 70 спартсменаў з Беларусі і Расіі збяруць спаборніцтвы па вадналыжным спорце ў Наваполацку

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 70 спартсменаў з Беларусі і Расіі збяруць міжнародныя спаборніцтвы па вадналыжным спорце "Мемарыял М.Л.Генова", "Кубак Садружнасці" - 1-ы этап у Наваполацку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў заслужаны трэнер Беларусі, трэнер СДЮШАР нумар 3 імя М.Л.Генова Уладзімір Геноў.

Спаборніцтвы пройдуць з 8 па 11 чэрвеня на возеры Люхава. Цырымонія адкрыцця адбудзецца сёння на плошчы "Першая палатка" ў 18.00. Тут запланаваны таксама мітынг і ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі заслужанага трэнера Беларусі, ганаровага грамадзяніна, першабудаўніка Наваполацка Мікалая Генова.

Турнір аб'яднае спартсменаў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 10 да 50 гадоў (групы да 14 гадоў, да 17 гадоў, групы OPEN і 35+). Асноўныя выступленні запланаваны на пятніцу - нядзелю. Лепшых назавуць у чатырох відах вадналыжнага спорту: слалам, скачкі з трампліна, фігурнае катанне і мнагабор'і.

Папярэднія спаборніцтвы ў слаламе і фігурным катанні пройдуць 9 чэрвеня. На наступны дзень удзельнікаў чакаюць фінальныя старты ў слаламе і папярэднія - у фігурным катанні, скачках з трампліна (фінальныя ў нядзелю). Пераможцаў адзначаць 11 чэрвеня ў 16.00 на цырымоніі ўзнагароджвання.

"Спаборніцтвы цікавыя тым, што моладзь глядзіць на ветэранаў, знакамітых спартсменаў. Гэта вельмі добрае навучанне і стымул для іх прадаўжаць развівацца. Мы чакаем каля 70 удзельнікаў. Ужо другі год спаборніцтвы праходзяць у фармаце 1-га этапу "Кубка Садружнасці" - адзначыў Уладзімір Геноў. - Моладзь расце, і ім ёсць у каго вучыцца і на каго раўняцца, паколькі трэніруюцца разам са старэйшымі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі