Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 11:21

Журналісты БЕЛТА ўзнагароджаны за перамогу ў конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у СМІ

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўзнагародзіла лаўрэатаў конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2022 года ў сродках масавай інфармацыі, у ліку ўзнагароджаных - журналісты БЕЛТА, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт" перамога прысуджана рэдактару аддзела эканамічнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА Валерыі Гаўрылавай. У намінацыі "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні" ўзнагароджана аглядальнік рэдакцыі часопіса "Беларуская думка" Сняжана Міхайлоўская.

"Хачу ад усёй навуковай супольнасці сказаць вялікі дзякуй журналістам, якія пішуць пра навуку, падтрымліваюць яе, прадстаўляюць лепшыя вынікі вучоных шырокай грамадскасці. Без гэтага не такі быў бы аўтарытэт і імідж у навукі. Я заўсёды гавару: калі мы хочам данесці да грамадскасці нашы дасягненні, трэба перш за ўсё працаваць з журналістамі. Хачу пажадаць вам творчых поспехаў і каб вы прадаўжалі добрую справу - папулярызацыю беларускай навукі", - сказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

У інтэрнэт-намінацыі таксама былі адзначаны рэдактар карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія Сёння" ў Рэспубліцы Беларусь" Станіслаў Андросік - за цыкл матэрыялаў аб укладзе вучоных НАН Беларусі ў развіццё грамадства. Таксама ў гэтай намінацыі за віртуальны праект "Інбелкульт 100" узнагароджаны прадстаўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН: загадчыца аддзела інфармацыйных рэсурсаў Таццяна Пінчук і загадчыца сектара дызайну аддзела маркетынгавых камунікацый Алеся Феданенкава.

Сярод журналістаў навукова-папулярных выданняў таксама адзначаны спецыяльны карэспандэнт газеты "Навука" Алена Пашкевіч і аглядальнік часопіса "Вестник "Белнефтехима" Святлана Сабіла.

У намінацыі "Лепшая публікацыя" бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу аглядальніку рэдакцыі газеты "Рэспубліка" Веры Ганкінай-Буцько (Артэага) - за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі; аглядальніку інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны" Таццяне Валачковіч - за цыкл артыкулаў аб ролі беларускай навукі ў жыцці грамадства; рэдактару аддзела газеты "Звязда" Надзеі Нікалаевай (Расолька) - за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У намінацыі "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні" пераможцамі сталі галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "НТБ-Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Бірэцкая - за цыкл тэлевізійных праграм "Навукаманія"; спецыяльны карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Святлана Башылава - за цыкл праграм на радыё; загадчыца аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Настасся Ярошчык-Карніенка - за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах.

Конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі праводзіўся НАН Беларусі трынаццаты раз па чатырох намінацыях. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе маглі прымаць удзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары, папулярызатары навукі. Усяго было прадстаўлена 126 работ 38 аўтараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі