Поўная версія

Зацверджаны пералік алімпіяд, пераможцы якіх змогуць паступаць у ВНУ без экзаменаў

Грамадства 15.05.2019 | 12:54
Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай нумар 43 ад 29 красавіка зацвердзіла пералікі міжнародных алімпіяд і навучальных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, пераможцы якіх змогуць паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці беларускіх ВНУ без уступных іспытаў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Паступаць без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені змогуць пераможцы (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені). У пераліку міжнародных алімпіяд 13 інтэлектуальных спаборніцтваў, сярод якіх 60-я міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат і іншыя.

У зацверджаны Міністэрствам адукацыі спіс навучальных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды ўключаны: беларуская мова, беларуская літаратура, руская мова, руская літаратура, англійская, нямецкая, французская, кітайская, іспанская мовы, матэматыка, фізіка, астраномія, інфарматыка, біялогія, хімія, геаграфія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), грамадазнаўства, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе.

Пастанова ўступае ў сілу з 16 мая.

У 2019 годзе ў ВНУ рэспублікі запланавана прыняць 54,7 тыс. чалавек, што на 1 працэнт больш за план прыёму мінулага года. Прыём дакументаў будуць ажыццяўляць 49 ВНУ, з іх 42 - дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 прыватнай.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Узнагароды спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручылі ў БДУ
24 Травень, 17:55
Беларусь і Расія могуць стварыць дыскусійную пляцоўку па прыкладзе "Пецярбургскага дыялогу"
24 Травень, 17:43
Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
24 Травень, 15:21
Людміла Дабрыніна. Фота з архіва Законапраект аб плацежных сістэмах і паслугах плануецца ўнесці ў Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе
24 Травень, 14:09
Больш за 100 удзельнікаў аб'яднала летняя школа журналістыкі на Беларускім міжнародным медыяфоруме
24 Травень, 12:36
У Беларусі рыхтуецца праграма будаўніцтва індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам
24 Травень, 12:13
Фота з архіва Міністэрства аховы здароўя мае намер спрасціць сістэму надбавак і даплат медыкам
24 Травень, 10:05
Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі на БелАЭС
23 Травень, 19:55
Качанава па даручэнні Прэзідэнта сустрэлася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары
23 Травень, 18:20
Поўная версія