Поўная версія

Захаванне памяці аб ВАВ, дапамога бізнесу і студатрады - якія праекты развівае моладзь Беларусі і Расіі

Грамадства 16.07.2019 | 15:15
Дзмітрый Варанюк
Дзмітрый Варанюк

16 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Моладзь Беларусі і Расіі робіць упор на развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк на VII Расійска-беларускім маладзёжным форуме "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень мы выбудоўваем канкрэтныя праекты менавіта ў рэгіёнах. Напрыклад, усіх нас аб'ядноўвае агульнае 75-годдзе Перамогі, якое адзначаецца ў наступным годзе. Будзе рэалізаваны праект "На славу агульнай Перамогі!", у час якога зямля з мясцін самых гучных бітваў, дзе гінулі нашы прадзеды, будзе дастаўлена ў храм-помнік у гонар Усіх Святых. Мы хочам, каб гэта месца стала цэнтрам прыцягнення - можа, нават і сусветнага - па ўвекавечанні памяці", - расказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, добра складваецца маладзёжнае супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі: Віцебскай вобласці з Пскоўскай і Смаленскай, Магілёўскай - з Бранскай. "Прыгранічныя рэгіёны даўно супрацоўнічаюць, там ужо склаліся адносіны. Іх праекты развіваюцца, мы можам сёння трансліраваць лепшыя з іх іншым рэгіёнам і развіваць іх на больш сур'ёзных прасторах", - адзначыў кіраўнік БРСМ.

Сярод новых праектаў - дапамога маладым бізнесменам. Мінск і Рэспубліка Татарстан плануюць у 2020 годзе адкрыць у Казані сумесны бізнес-інкубатар. "Сутнасць праекта ў тым, каб растлумачыць нашым маладым бізнесменам заканадаўства, як можна развіць свой бізнес на тэрыторыі Расіі і Беларусі", - растлумачыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Дзмітрый Варанюк падкрэсліў, што Беларусь пазіцыянуе сябе як краіна, якая адкрыта для ўсяго свету і прапагандуе мір. "Мы гатовы ўзаемадзейнічаць з усімі, самае галоўнае - каб захоўваліся інтарэсы нашай краіны. Таму да ўсіх інтэграцыйных працэсаў моладзь ставіцца пазітыўна", - падкрэсліў ён.

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў час форуму падкрэсліў, што Саюзная дзяржава зацікаўлена ў моладзі як у самым актыўным сацыяльным рэсурсе грамадства, які адыгрывае важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Ён звярнуў увагу, што за мінулыя гады былі закладзены трывалыя асновы фарміравання агульнай культурнай і адукацыйнай прасторы Беларусі і Расіі, маладым людзям прадастаўлены шырокія сацыяльныя гарантыі, аднолькавыя правы і магчымасці для атрымання адукацыі. Рэалізавана шмат сумесных культурных, асветных, даследчых, спартыўных праектаў.

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка'

Адным з яскравых прыкладаў канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў маладзёжнай сферы ён назваў арганізацыю зводных студатрадаў. "У бягучым годзе ў складзе 15 зводных студэнцкіх атрадаў працуе больш за 400 чалавек, з іх 12 атрадаў - на будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў горадзе Астравец", - заўважыў міністр.

Важнае месца ў саюзных праграмах адводзіцца патрыятычнаму выхаванню моладзі, захаванню культурных і духоўных традыцый абодвух народаў. Ігар Карпенка нагадаў, што беларуская моладзь ініцыявала маштабныя патрыятычныя акцыі ("Беларусь памятае", "Кветкі Вялікай Перамогі"), запісала сотні ўспамінаў ветэранаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, стварыла тэматычныя інтэрнэт-парталы, разгарнула работу па рэканструкцыі помнікаў.

Знакавым беларуска-расійскім праектам у гэтым напрамку стане запуск агітпоезда Брэст - Уладзівасток. "Вайна пачалася ў Брэсце, а калі гаварыць аб Другой сусветнай вайне, то яна скончылася на Далёкім Усходзе. Напэўна, гэта сімвалічна, каб гэтым поездам дружбы праехалі маладыя людзі, якія ведаюць аб вайне па падручніках, расказах відавочцаў. Гэта, на мой погляд, вельмі важная, змястоўная акцыя, якая дасць магчымасць актуалізаваць тэму гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў міністр.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія