ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2021, 13:42

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1622 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1525

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1622 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1525. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 333 430 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 323 748 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2334 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 258 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 516 682 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі