Поўная версія

Выбарчыя камісіі прадстаўляюць наглядальнікам усю неабходную інфармацыю - МПА СНД

Грамадства 17.11.2019 | 19:40
Сняжанна Імашава. Фота parlam.kz
Сняжанна Імашава. Фота parlam.kz

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя камісіі прадастаўляюць наглядальнікам усю неабходную інфармацыю, заявіла журналістам дэпутат парламента Казахстана, наглядальнік ад МПА СНД Сняжанна Імашава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынаючы з 8 раніцы нам удалося наведаць дзесяць выбарчых участкаў. Мы паразмаўлялі з міжнароднымі і нацыянальнымі наглядальнікамі, абмяняліся думкамі. У цэлым выбарчы працэс у Беларусі ідзе дастаткова арганізавана. Адзначу, што любая інфармацыя, якую мы запытвалі ў выбарчай камісіі, нам была прадастаўлена", - сказала Сняжанна Імашава.

Наглядальнік адзначыла святочную атмасферу, створаную на ўсіх выбарчых участках. "Выбаршчыкаў прымаюць вельмі ветліва, арганізаваны канцэрты. Вядома, гэта ўсё вельмі цікава, такое стаўленне да выбаршчыкаў радуе", - дадала яна.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія