ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2021, 16:50

Вучоныя высветлілі, як праяўляецца посткавідны сіндром у дзяцей і падлеткаў

Фота з архіва
Фота з архіва

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя з Германіі вызначылі пералік і цяжар сімптомаў, звязаных з доўгатэрміновымі наступствамі COVID-19 у дзяцей і падлеткаў, паведамляюць РІА Навіны.

Нямецкія вучоныя апрацавалі інфармацыю па 38 млн чалавек, што складае 45 працэнтаў насельніцтва Германіі. З іх адабралі 157 тыс. чалавек, якім быў пастаўлены дыягназ COVID-19 да 30 чэрвеня 2020 года, - 145184 дарослыя і 11950 дзяцей і падлеткаў да 17 гадоў. У абедзвюх групах аўтары вылучылі тых, у каго скаргі захоўваліся праз тры месяцы пасля пастаноўкі дыягназу.

Нягледзячы на тое, што, паводле медыцынскай статыстыкі, захваральнасць на COVID-19 у дарослых на 162 працэнты вышэйшая, чым у дзяцей і падлеткаў, розніца ў праяўленнях посткавіднага сіндрому была не такой вялікай - усяго 41 працэнт.

Даследчыкі адзначаюць, што ў дзяцей у параўнанні з дарослымі акцэнт праяўлення посткавіднага сіндрому зрушаны ў бок праблем з псіхічным здароўем. Калі ў дарослых посткавідны сіндром часцей праяўляецца ў форме дыхальнай недастатковасці, выпадзення валасоў, агульнага недамагання, страты смакавых адчуванняў і галаўнога болю, то ў дзяцей больш распаўсюджаны такія сімптомы, як устойлівая стомленасць, трывожнасць і дэпрэсія, галаўны боль і болі ў жываце, саматычныя расстройствы.

На думку аўтараў, гэта паказвае на неабходнасць распрацоўкі спецыяльных рэкамендацый для ўрачоў і псіхолагаў па рабоце з дзецьмі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю.

Даследчыкі таксама адзначаюць, што гэта самае маштабнае на сённяшні дзень даследаванне ў свеце, прысвечанае посткавіднаму сіндрому ў дзяцей і падлеткаў. Яго вынікі паказалі агульны рост захваральнасці сярод маладых людзей апошнім часам, хоць яна ўсё яшчэ прыкметна ніжэйшая, чым сярод дарослых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі