.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 17:21

Узровень занятасці беларусаў у кастрычніку-снежні 2020 года склаў 67,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва ў IV квартале 2020 года ўзровень занятасці склаў 67,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пад гэтым паказчыкам маюцца на ўвазе суадносіны колькасці занятага насельніцтва і колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гады. Пры гэтым узровень беспрацоўя, які разлічваецца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у IV квартале склаў 4,1 працэнта ад колькасці рабочай сілы.

Для параўнання, у III квартале 2020 года ўзровень занятасці складаў 68,2 працэнта, а паказчык беспрацоўя - 4 працэнты, у II квартале гэтыя паказчыкі былі на ўзроўні 67 працэнтаў, 4,2 працэнта, у I квартале - 66 працэнтаў, 4,1 працэнта, а ў IV квартале 2019 года - 67,7 працэнта і 4 працэнты адпаведна.

"Выбарачнае абследаванне па гэтай тэме праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй МАП на штоквартальнай аснове для атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы па полу, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна-эканамічных характарыстыках, - удакладнілі ў Белстаце. - Апытваецца насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў уключна ва ўсіх абласцях рэспублікі і Мінску па выбарачным метадзе. Рэспандэнты прадстаўляюць 0,6 працэнта ад агульнай колькасці дамашніх гаспадарак рэспублікі з наступным распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ў абследуемым узросце".

Спецыялісты падкрэсліваюць: магчымы адрозненні ў фарміраванні колькасці занятых у эканоміцы па выніках абследавання ў параўнанні з бягучай ацэнкай. Гэта звязана, па-першае, з тым, што занятае насельніцтва пры правядзенні абследавання ўлічваецца па месцы пражывання, а не па месцы працы. А другая прычына - у колькасць занятых уключаюцца не ўлічваемыя пры бягучай ацэнцы асобы, адсутныя на рабочым месцы ў сувязі з водпускам па цяжарнасці і родах і па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, асобы, якія працуюць за межамі рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі