ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2016, 17:55

Узровень кампенсавання затрат на ЖКП будзе павялічвацца не за кошт тарыфаў, а шляхам зніжэння выдаткаў камунальшчыкаў

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень кампенсавання затрат на ЖКП беларусамі павінен павялічвацца не за кошт тарыфаў, а шляхам зніжэння выдаткаў камунальшчыкаў. Такое даручэнне даў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што калі браць у разлік зацверджаныя ім сёння тарыфы на ЖКП, то ўзровень кампенсавання затрат насельніцтвам складае не больш за 40,4 працэнта ад рэальнага кошту паслуг. Узровень кампенсавання затрат да канца 2016 года павінен скласці не менш за 50 працэнтаў.

Пры гэтым Прэзідэнт паставіў перад арганізацыямі сістэмы Мінжылкамгаса і Мінэнерга задачу забяспечыць рост узроўню кампенсавання не за кошт павышэння тарыфаў, а шляхам зніжэння выдаткаў непрадукцыйных затрат саміх арганізацый.

Як растлумачыў журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, зацверджаныя сёння кіраўніком дзяржавы тарыфы з'яўляюцца нязменнымі да канца года. "Узровень кампенсавання затрат даручана павышаць толькі за кошт зніжэння ўласных выдаткаў і зніжэння затрат эксплуатуючых арганізацый", - адзначыў ён.

Паралельна ўрад створыць для малазабяспечаных грамадзян сістэму безнаяўных субсідый па аплаце ЖКП. Неабходны нарматыўны прававы акт распрацоўваецца. Плануецца, што дзяржава падставіць плячо домагаспадаркам, калі затраты на ЖКП перавысяць 15 і 20 працэнтаў даходу - у сельскай мясцовасці і горадзе адпаведна. "Дапамога дзяржавы ў аплаце гэтых паслуг будзе аказана, але не па фактычных затратах, а пры нарматыўным спажыванні", - удакладніў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі