Поўная версія

Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна - Карпенка

Грамадства 21.06.2019 | 20:00

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна, падстаў для сенсацый няма. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сур'ёзных выпадкаў, парушэнняў нарматыўнай прававой заканадаўчай базы пры правядзенні ўступнай кампаніі да гэтага часу не выяўлена. "Думаю, і не будзе, таму што сістэма ўжо наладжана. Да яе адаптаваны ўсе адукацыйныя структуры і дзяржорганы, якія кантралююць ход уступнай кампаніі, самі абітурыенты і бацькі, - сказаў міністр. - Ніякіх падстаў для сенсацый мы сёння тут не знойдзем".

Пытанні ў час уступнай кампаніі ўзнікаюць, але яны маюць прыватны характар. Паводле даных міністра, восем чалавек папрасілі пакінуць пункты правядзення ЦТ за выкарыстанне мабільных тэлефонаў. Некалькім абітурыентам у час экзамену стала дрэнна і ім па медыцынскіх паказаннях дазволілі прайсці ЦТ у рэзервовыя дні.

Міністр расказаў, што ў Дзяржаўную камісію па кантролі за ўступнай кампаніяй звярталіся абітурыенты, якія зарэгістраваліся на ЦТ, але не паспелі ўнесці аплату. Яны прасілі дазволіць ім прайсці ЦТ. Дзяржкамісія прыняла рашэнне на іх карысць.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пачалося 11 чэрвеня. На яго зарэгістраваліся 76 тыс. 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тыс. тэстаў па вучэбных прадметах.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут жа пройдзе тэсціраванне.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія