Поўная версія

Уступная кампанія праходзіць спакойна - Карпенка

Грамадства 12.07.2019 | 14:28
Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і ўпэўнена. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На бюджэтныя месцы ў беларускія ВНУ плануецца набраць крыху больш за 26 тыс. чалавек. "Конкурсная сітуацыя на бюджэтныя месцы ў любым выпадку будзе - тое, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі і заканадаўствам аб адукацыі", - падкрэсліў Ігар Карпенка. "У цэлым кампанія праходзіць спакойна, упэўнена", - дадаў ён.

Міністр нагадаў, што ў Беларусі выбудоўваецца новая сістэма дзяржзаказу кадраў, якая арыентавана ў першую чаргу на патрэбнасці эканомікі і яе перспектывы. Скараціўся набор на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці, што адбываецца не першы год. Павялічаны прыём на тэхнічныя і тэхналагічныя, медыцынскія і IT-спецыяльнасці.

Сёння Ігар Карпенка наведаў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, дзе азнаёміўся з ходам уступнай кампаніі, а таксама прысутнічаў на гутарцы з выпускнікамі педагагічных класаў. Міністр адзначыў, што яму як кіраўніку Мінадукацыі не абыякава, хто будзе працаваць педагогам. "Цікава паглядзець, што гэта за абітурыенты, з якім багажом яны прыйшлі", - сказаў ён.

Аляксандр Жук
Аляксандр Жук'

Рэктар БДПУ імя М. Танка Аляксандр Жук у сваю чаргу падкрэсліў, што ідэя педагагічных класаў сябе апраўдала. "Прэстыж педагагічнай прафесіі вырас. Цяпер у Беларусі больш за 420 педкласаў і груп, у іх навучаюцца прыкладна 4,5 тыс. школьнікаў. Большасць з іх - матываваныя на прафесію юнакі і дзяўчаты", - расказаў ён.

Педагагічныя класы былі створаны па даручэнні Прэзідэнта ў 2015 годзе. Выпускнікі ўжо трэці год паступаюць у БДПУ. Паводле слоў рэктара, паспяховасць у іх крыху вышэйшая, ва ўніверсітэце такія маладыя людзі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці.

Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў. Прадоўжыцца гэты этап уступнай кампаніі па 17 ліпеня.

Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня па 4 жніўня. Крыху іншыя тэрміны ў гэтым выпадку ўстаноўлены для сілавых і творчых ВНУ - 12-31 ліпеня і 12 ліпеня - 2 жніўня адпаведна.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, могуць падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

Пазней за ўсіх чакаюць абітурыентаў, якія прэтэндуюць на завочныя месцы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, - з 15 лістапада па 5 снежня.

Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - у сельскагаспадарчых ВНУ. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
19 Ліпень, 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
19 Ліпень, 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
19 Ліпень, 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
19 Ліпень, 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
19 Ліпень, 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
19 Ліпень, 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
19 Ліпень, 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
19 Ліпень, 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
19 Ліпень, 09:42
Поўная версія