Поўная версія

Устанаўленне тураператарамі адзінай цэнавай палітыкі можа негатыўна паўплываць на канкурэнцыю - МАРГ

Грамадства 13.08.2019 | 13:21
Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устанаўленне тураператарамі адзінай цэнавай палітыкі можа негатыўна паўплываць на канкурэнцыю на рынку турыстычных паслуг. Так у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пракаменціравалі размешчаны ў інтэрнэце зварот да тураператараў, паведамляе БЕЛТА.

У МАРГ паступіла пісьмо, у якім паведамлялася аб размяшчэнні ў інтэрнэце звароту да тураператараў. У ім прапануецца ўстанавіць адзіную цэнавую палітыку на рынку турыстычных паслуг.

Міністэрства выявіла, што адпаведная петыцыя размешчана карыстальнікам "Турыстычныя агенцтвы" і падпісана "супольнасцю турагенцтваў Беларусі" (зарэгістраванай юрыдычнай асобы з такой назвай не ўстаноўлена). Петыцыя адрасавана 18 кампаніям, якія працуюць на рынку турпаслуг.

"МАРГ адзначае, што ажыццяўленне дзеянняў, якія прапануюцца ў петыцыі, можа прывесці да парушэння антыманапольнага заканадаўства. Прыняцце якіх-небудзь мер па пытаннях, пазначаных у петыцыі, можа негатыўна паўплываць на канкурэнцыю на рынку турыстычных паслуг", - падкрэсліваецца ў паведамленні міністэрства.

У МАРГ звярнулі ўвагу, што пры разглядзе і прыняцці рашэння па пунктах петыцыі суб'ектам гаспадарання неабходна ўлічваць забароны, устаноўленыя артыкуламі 20 і 21 закона ад 12 снежня 2013 года нумар 94 "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі".-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія