Поўная версія

Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт у СД да 1 снежня

Грамадства 05.11.2019 | 17:50
Фота з архіва
Фота з архіва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве да 1 снежня, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы працуем над тым, каб да 1 снежня праекты дарожных карт прадставіць прэзідэнтам. У нас запланаваны на 19 лістапада саюзны Саўмін, мы з Дзмітрыем Мядзведзевым дамовіліся, што пасля яго ўвесь час, колькі неабходна, зможам прысвяціць абмеркаванню дарожных карт", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у абмеркаванні 19 лістапада будуць удзельнічаць усе міністры, якія адказваюць за сферы, дзе засталіся няўзгодненыя пазіцыі.

Кіраўнік беларускага ўрада ўдакладніў, што дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора - на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія