Сцяг Пятніца, 28 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2025, 10:13

Урад устанавіў планы па будаўніцтве жылля на 2025 год

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў планы па будаўніцтве жылля на 2025 год. Пастанова Савета Міністраў нумар 65 ад 3 лютага "Аб мерах па выкананні заданняў па будаўніцтве жылых дамоў і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх на 2025 год" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва павінны забяспечыць выкананне заданняў па ўводзе ў эксплуатацыю 4,5 млн кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, якія ў тым ліку будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай, стварыць зачын на 2026 год.

Таксама даручана прыняць меры па стрымліванні росту кошту будаўніцтва, рэканструкцыі жылля з дзяржпадтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў, забяспечыўшы выкарыстанне праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей.

Вызначана, што трэба ўсебакова садзейнічаць грамадзянам у будаўніцтве індывідуальнага жылля.

Аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму і міністэрствам фінансаў і энергетыкі прадпісана забяспечыць своечасовае штомесячнае фінансаванне будаўніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы.

Таксама дакумент устанаўлівае гранічны нарматыў кошту 1 кв.м агульнай плошчы для выдачы "Беларусбанкам" ільготнага крэдыту, разліку аднаразовай субсідыі і вызначэння максімальнага нарміруемага кошту жылога памяшкання для прадастаўлення субсідый на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Ён складзе: Br1359 - па шматкватэрных жылых дамах і па аднакватэрных, блакіраваных жылых дамах (кватэрах у блакіраваным жылым доме) у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва звыш 20 тыс. чалавек; Br1968 - па дамах (кватэрах у блакіраваным жылым доме) для грамадзян, якія будуюць і набываюць жыллё, пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек; Br1563 - па дамах у вёсцы, што будуюцца, набываюцца шматдзетнымі сем'ямі, якія пастаянна пражываюць там.

Гранічны нарматыў кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання прымяняецца: па шматкватэрных жылых дамах, якія будуюцца па дагаворах стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва і шляхам стварэння арганізацый забудоўшчыкаў, паведамленне аб ажыццяўленні будаўніча-мантажных работ па якіх накіравана ў органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду пасля ўступлення ў сілу пастановы; па дамах, пабудаваных па дзяржзаказе, уведзеных у эксплуатацыю пасля ўступлення ў сілу пастановы; па будуемых аднакватэрных, блакіраваных жылых дамах (кватэрах у блакіраваным жылым доме), а таксама па жылых памяшканнях, што набываюцца па дагаворах куплі-продажу, за выключэннем жылых памяшканняў у дамах, пабудаваных па дзяржзаказе, - на падставе спісаў на атрыманне льготных крэдытаў (рашэнняў аб прадастаўленні субсідый), зацверджаных (прынятых) пасля ўступлення ў сілу пастановы.

Таксама ўстаноўлены гранічны паказчык кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога дома (кватэры) у памеры Br1563 для выдачы ААТ  "Белаграпрамбанк" ільготнага крэдыту ў адпаведнасці з указам ад 2 верасня 1996 года нумар 346 па аб'ектах, па якіх прадастаўленне льготных крэдытаў пачата пасля 1 студзеня 2025 года.

Прававы акт вызначае аб'ёмы на 2025 год будаўніцтва жылых дамоў з электраацяпленнем, жылля для шматдзетных сем'яў, жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, арэнднага жылля, жылых дамоў (кватэр) у гарадах-спадарожніках, рэканструкцыі і фінансавання арэнднага жылля, затрат на аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў забудове аграгарадкоў і інш.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі