Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад скарэкціраваў памеры кампенсацыі расходаў пры камандзіроўках за мяжу. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Актуалізаваны памеры сутачных для 46 краін і расходаў па найме жылля для 40 краін.
Напрыклад, для камандзіраваных у Кітай сутачныя складуць $65, а расходы на жыллё - $145. Пры камандзіроўках у Азербайджан сутачныя складуць $40, расходы на жыллё - $115. Для Бразіліі сутачныя і кампенсацыя расходаў на жыллё складуць 40 і 120 еўра, для Індыі - $65 і $175, а для Казахстана - $40 і $120. Пры камандзіраванні ў Расію сутачныя складаюць $25, расходы на жыллё - $80. Пры гэтым для Масквы і Санкт-Пецярбурга нормы расходаў павялічаны - сутачныя складаюць $40, на жыллё - $145. Асобныя нарматывы ўстаноўлены для некалькіх буйных расійскіх гарадоў.
Таксама з улікам правапрымяняльнай практыкі ўдакладнены асобныя нормы, якія рэгулююць парадак кампенсацыі расходаў пры камандзіроўках.-0-