Поўная версія

Умець апярэджваць час - Анфімаў расказаў аб прынцыпах работы КДК

Грамадства 29.07.2019 | 15:52

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынцып "не нашкодзь" і імкненне працаваць на апярэджанне - асновы стратэгіі дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня КДК Леанід Анфімаў на адкрыцці памятнага знака і алеі, закладзенай да 100-годдзя органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не думаю, што КДК сёння быў бы такім, калі адставаў бы ад сучасных тэндэнцый развіцця грамадства і эканомікі. Мы іншы раз павінны апярэджваць час, працаваць на апярэджанне, каб не дапусціць развіцця негатыўных праяўленняў", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Ён падкрэсліў, што дзейнасць камітэта ў многім залежыць ад існуючай эканамічнай сітуацыі, атмасферы ў грамадстве. "Пасля таго як сітуацыя стабілізавалася, пастараліся памяняць падыходы ў кантрольнай дзейнасці, заклаўшы ў практыку, напэўна, галоўны прынцып, які дзейнічае і сёння, - "не нашкодзь". Зыходзячы з гэтага прынцыпу, мы выбудоўваем стратэгію і тактыку работы камітэта. І ўкараняюцца новыя метады", - сказаў кіраўнік КДК.

У прыватнасці, ведамства перайшло ад татальных праверак да маніторынгаў, укаранёны прынцып аўдыту эфектыўнасці дзейнасці, калі ацэньваецца не нейкае парушэнне, а КДК дае заключэнне, наколькі эфектыўна правяраемы суб'ект траціць дзяржаўныя сродкі, распараджаецца ўласнасцю. "Гэта, напэўна, галоўны пасыл у дзейнасці Камітэта дзяржкантролю - ці дасягаецца вынік ад запланаваных укладанняў", - лічыць Леанід Анфімаў.

Ён звярнуў увагу на тое, што КДК прайшоў праз дзве сур'ёзныя аптымізацыі, калі скарацілася колькасць работнікаў, у тым ліку лінейных кантралёраў. Але ведамства ўтрымлівае свае важныя пазіцыі на варце дзяржінтарэсаў, актыўна прымяняючы для гэтага прафілактычныя меры.

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі, стартавалі сёння ў Мінску ўрачыстай цырымоніяй гашэння паштовай маркі "100 гадоў дзяржаўнаму кантролю Беларусі". Сумесны праект па яе выпуску рэалізаваны Камітэтам дзяржкантролю і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі. На марцы і на аснове спецштэмпеля - эмблема КДК, на канверце - будынак камітэта. Паштовая марка выпускаецца ў абарачэнне ў гэты ж дзень. Яе тыраж складзе 36 тыс. экзэмпляраў. Пасля цырымоніі гашэння прадстаўнікі кантрольнага ведамства атрымалі нагрудныя знакі, юбілейныя медалі, ганаровыя граматы структур, якія ўзаемадзейнічаюць з КДК.

Алею з 25 ясеняў заклалі ў парку Перамогі 18 красавіка работнікі цэнтральнага апарату КДК і ветэраны кантрольнага ведамства. Яны ж ініцыявалі стварэнне памятнага знака, які цяпер вянчае алею.

Як адзначыў на адкрыцці першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, памятны знак з'яўляецца, з аднаго боку, данінай павагі тым, хто верна і аддана служыў справе захавання эканамічнай бяспекі краіны, а з іншага - сімвалам сувязі пакаленняў і прадаўжэння гэтай важнай і адказнай работы.

На гэты год таксама прыпадае 25-годдзе з дня заснавання КДК у сучасным выглядзе. Гэту дату якраз сімвалізуюць 25 дрэў. Абодва юбілеі адзначаць 2 жніўня.

Фарміраванне структур дзяржаўнага кантролю пачалося адразу пасля ўтварэння БССР. Першым кантрольным органам стаў Камісарыят дзяржаўнага кантролю Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, створаны ў 1919 годзе. 2 жніўня 1994 года была ўтворана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З гэтага моманту прынята весці летапіс дзяржаўнага кантролю ў суверэннай рэспубліцы.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія