ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2022, 15:17

Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Івану Назаранку споўнілася 100 гадоў

У час віншавання Івана Назаранкі (справа). Фота Міністэрства абароны
У час віншавання Івана Назаранкі (справа). Фота Міністэрства абароны

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнік Вялікай Ачыйннай вайны палкоўнік у адстаўцы Іван Мікітавіч Назаранка адзначае сёння 100-годдзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У армейскі строй Іван Назаранка стаў 3 ліпеня 1941 года. Да вясны 1944-га яму давялося пабываць амаль на ўсёй лініі фронту ад Чорнага мора да Балтыйскага. Ён ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Паўночна-Заходнім і Заходнім франтах. Воінская часць, у якой ён служыў, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска і Маладзечна. Потым была Прыбалтыка і бязлітасныя баі ва Усходняй Прусіі. Сустрэў Перамогу Іван Мікітавіч Назаранка каля чыгуначнай станцыі Пушдорф. Закончыў вайну ў званні інжынер-капітана.

За здзейсненыя подзвігі ветэран узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі "За баявыя заслугі", "За абарону Сталінграда", "За ўзяцце Кёнігсберга", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.".

У мірныя дні Іван Мікітавіч Назаранка прадоўжыў службу ў 1405-й артылерыйскай базе боепрыпасаў, у якую быў залічаны ганаровым салдатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі