Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2024, 15:43

У заказніку "Асвейскі" пабудуюць тры глэмпы для круглагадовага пражывання

Фота з архіва
Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заказніку "Асвейскі" пабудуюць тры глэмпы для круглагадовага пражывання. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Барташэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экалагічны турызм Беларусі развіваецца, у прыватнасці, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У нас у краіне для гэтага ёсць вялікі патэнцыял. У першую чаргу ён рэалізуецца нацыянальнымі паркамі, Бярэзінскім біясферным запаведнікам, а таксама рэспубліканскімі заказнікамі, якія маюць кадравыя і фінансавыя рэсурсы, а таксама турыстычную інфраструктуру", - адзначыла Людміла Барташэвіч.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе ў заказніку "Асвейскі" ажыццяўляецца ўладкаванне пешай турыстычнай сцяжыны "Бязлюдны востраў Ду".

"Для ўладкавання сцяжыны праводзіўся хакатон. Акрамя таго, ажыццяўляецца будаўніцтва трох глэмпаў для круглагадовага пражывання 12 чалавек. На сёння для глэмпаў выдзелены зямельны ўчастак і будзе ажыццяўляцца іх уладкаванне", - дадала намеснік начальніка ўпраўлення.

Востраў Ду прымае ўжо гасцей. Гэты заказнік стаў добра развівацца пасля рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, куды былі ўкладзены пэўныя фінансавыя рэсурсы для прыцягнення вялікай колькасці людзей. Падвоз людзей на востраў ажыццяўляецца на катарах, але сама экасцяжына яшчэ ў распрацоўцы - у далейшым яе чакае маштабнае развіццё.

"На 1 студзеня 2023 года сістэма асабліва ахоўных прыродных тэрыторый уключае 1354 тэрыторыі, у тым ліку 1 запаведнік, 4 нацыянальныя паркі, 98 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 278 заказнікаў мясцовага значэння, 322 помнікі прыроды рэспубліканскага і 631 - мясцовага значэння. Агульная плошча ААПТ захоўваецца і складае 1,9 млн га, або 9,1 працэнта тэрыторыі краіны. Цяпер прадаўжаецца распрацоўка схемы развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый на наступныя 10 гадоў. У бліжэйшы час яна будзе размешчана для грамадскага абмеркавання. У далейшым схему зацвердзяць пастановай урада", - нагадала Людміла Барташэвіч.

На тэрыторыі гэтых ААПТ уладкавана 53 экалагічныя сцяжыны, 185 турыстычных маршрутаў і 284 турыстычныя стаянкі. На базе 18 ААПТ рэспубліканскага значэння функцыянуюць 17 візіт-цэнтраў, 4 эколага-адукацыйныя класы, цэнтр экалагічнага выхавання, адзін вучэбна-дэманстрацыйны аб'ект, экатурыстычная база.-0-

Фота Хрысціны Аксёнавай
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі