Поўная версія

У сярэдзіне тыдня ў Беларусі пацяплее: чакаецца мокры снег з дажджом і галалёд

Грамадства 02.12.2019 | 13:44

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацяпленне з мокрым снегам і галалёдам прыйдзе ў Беларусь у сярэдзіне тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е. У яго пачатку захаваецца слабы мароз, у сярэдзіне надвор'е пачне змяняцца, і тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, што паступаюць з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне павышацца, чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж, месцамі туман і галалёд.

У аўторак, 3 снежня, атмасферны фронт абумовіць ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе краіны снег, слабую мяцеліцу. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 5, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2.

У сераду, 4 снежня, ноччу месцамі, пераважна па паўночна-заходняй частцы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будзе кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца 1-8 градусаў марозу, удзень - ад мінус 1 да плюс 5.

У чацвер, 5 снежня, у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.

У пятніцу, 6 снежня, чакаецца без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе рэспублікі кароткачасовыя дождж, мокры снег. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Ноччу будзе ад 5 градусаў марозу да плюс 1, днём - ад мінус 1 да 5 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія