ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 7 жніўня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 14:06

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прэзентавалі магчымасці дружалюбнай дзецям граніцы

У зоне для гульні
У зоне для гульні

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны пагранічны камітэт і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) запусцілі сумесную ініцыятыву "Граніца, дружалюбная дзецям". У якасці зыходнай кропкі партнёрства выбралі Нацыянальны аэрапорт Мінск, дзе сёння прэзентавалі новаўвядзенні, якія зробяць падарожжа з дзецьмі камфортным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект прадугледжвае стварэнне камфортных і дружалюбных умоў у пунктах пропуску для сем'яў з дзецьмі, якія выязджаюць з Беларусі. З гэтага дня пасажырам аэрапорта сталі даступны чатыры спецыяльна выдзеленыя кабіны пашпартнага кантролю (па дзве ў залах прылёту і вылету), інфармацыйныя стэнды з матэрыяламі па адказным бацькоўстве, правах дзіцяці, прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. Для самых маленькіх пасажыраў дадаткова аснасцілі зону для гульні: тут з'явіўся стол для развіваючых гульняў, інтэрактыўная пясочніца, некалькі дзіцячых аўтамабіляў, маляўнічыя фотазоны і іншае.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо заўважыў, што сумесная ініцыятыва будзе развівацца ў пагранічных пунктах па ўсёй Беларусі. "У нашых сумесных з ЮНІСЕФ планах на бліжэйшыя гады - развіццё іншых напрамкаў ініцыятывы "Граніца, дружалюбная дзецям": стварэнне дзіцячых пляцовак паблізу міжнародных пунктаў пропуску і на пагранічных заставах, сумесныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку дзяцей, якія перасякаюць беларускую граніцу, і дзяцей пагранічнікаў", - сказаў ён.

Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар звярнуў увагу на тое, што ў нашай краіне прымаецца вялікая колькасць мер для бяспекі і дабрабыту дзяцей. "Гэта наша першая ініцыятыва на прасторы былога СССР, дзе ў аэрапорце з'явілася граніца, дружалюбная дзецям. Гэта дасць магчымасць маленькім пасажырам з задавальненнем правесці час у чаканні пасадкі на самалёт. Спадзяёмся, цяпер дзецям будзе больш цікава праходзіць пашпартны кантроль і знаходзіцца ў аэрапортах", - адзначыў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі.

Генеральны дырэктар аэрапорта Вячаслаў Хараненка дадаў, што на тэрыторыі аэрапорта ўладкаваны дзіцячыя пляцоўкі для гульні не толькі ў будынку аэравакзала, але і на свежым паветры, дзейнічаюць пакоі маці і дзіця для спавівання і кармлення малышоў, створаны ўмовы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі