Поўная версія

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшлі вучэнні па адпрацоўцы аварыйна-выратавальных работ

Грамадства 22.05.2019 | 19:56

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Комплексныя вучэнні па адпрацоўцы і ўдасканаленні аварыйна-выратавальных работ прайшлі сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

Вучэнні праводзіліся ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Кастрычніцкага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (ДСНС) на 2019 год. Яны прайшлі ў некалькі этапаў, у час якіх адпрацаваны задачы па нанясенні паветрана-механічнай пены на ўчастак штучнай узлётна-пасадачнай паласы пры аварыйнай пасадцы паветранага судна з няспраўнымі ўзлётна-пасадачнымі ўстройствамі, па правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ штатнымі і ўзаемадзеючымі сіламі па ратаванні пасажыраў і экіпажа паветранага судна, які церпіць бедства на тэрыторыі і ў раёне адказнасці аэрапорта.

Таксама праведзены агляд аварыйна-выратавальнага абсталявання і пажарна-тэхнічнага ўзбраення службы пошукавага і аварыйна-выратавальнага забеспячэння палётаў (СПАВЗП), якая з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Як растлумачылі ў аэрапорце, мэтамі вучэнняў сталі ўдасканаленне навыкаў сумеснага кіравання сіламі і сродкамі прыцягнутых службаў і ведамстваў пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, звязаных з аварыйнай пасадкай пасажырскага самалёта, удасканаленне практычных навыкаў камандна-начальніцкага складу па кіраванні прыцягнутымі да вучэння сіламі і сродкамі пры арганізацыі і правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ у ходзе ліквідацыі наступстваў авіяцыйных здарэнняў.

Акрамя каманды аэрапорта (спецыялісты Цэнтра па надзвычайных сітуацыях і СПАВЗП) у вучэннях былі задзейнічаны прадстаўнікі органаў улады і кіравання Мінска, Кастрычніцкага раёна сталіцы, МГУ МНС і раённых аддзелаў па НС, а таксама ДУ "Медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі". Усяго ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, былі задзейнічаны адно паветранае судна і 15 адзінак тэхнікі.

Як адзначаецца, у рамках комплексных вучэнняў ДСНС і грамадзянскай абароны службы аэрапорта былі задзейнічаны ўпершыню.

Прадстаўнікі МНС адзначылі правільныя дзеянні ўсіх спецыялістаў, добрую аснашчанасць аэрапорта спецыяльнымі транспартнымі сродкамі і сучасным аварыйна-выратавальным абсталяваннем для выканання сваёй асноўнай задачы па ратаванні жыцця людзей. "У цэлым мерапрыемства прайшло арганізавана, пастаўленыя мэты і задачы выкананы паспяхова. Гэтаму садзейнічалі рэгулярна праводзімыя планавыя вучэнні ў аэрапорце, пастаянная мэтанакіраваная і актыўная падрыхтоўчая работа", - падвёў вынік кіраўнік вучэнняў ад аэрапорта, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Васіль Корнеў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія