Поўная версія

У Мінску па ўсіх акругах выбары адбыліся

Грамадства 17.11.2019 | 19:02

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Мінску адбыліся: па ўсіх акругах яўка перасягнула ўжо 50 працэнтаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Дзмітрый Шаўцоў.

"Па горадзе на 18.00 прагаласавалі 58,76 працэнта выбаршчыкаў. Ва ўсіх акругах выбары адбыліся, - адзначыў Дзмітрый Шаўцоў. - Закрытыя ўчасткі завяршылі сваю работу ў 17.00".

Пры гэтым ён адзначыў, што да завяршэння кампаніі яшчэ шмат работы. "У 20.00 мы закрываем участкі, пачнецца падлік галасоў. Калі ёсць прэтэнзіі або скаргі з боку наглядальнікаў - будзем разбіраць іх і сёння дапазна, і заўтра. Канчатковыя пратаколы будзем узгадняць. Але ў цэлым выбары праходзяць добра. Нават тыя казусы, якія маюць месца, не зменяць таго, што каманды нашых участковых камісій працуюць зладжана і прафесійна. Я сам і члены гарадской камісіі, аб'язджаючы ўчасткі ўсе гэтыя дні, станоўча адзначаюць менавіта дзейнасць участковых камісій у плане падрыхтоўкі і арганізацыі работы", - адзначыў Дзмітрый Шаўцоў.

Усяго ў Мінску ўтворана 20 выбарчых акруг, за дэпутацкае крэсла ў іх змагаюцца 114 кандыдатаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія