Поўная версія

У конкурсе па выбары турыстычнага брэнда Беларусі ўдзельнічаюць 24 праекты

Грамадства 01.11.2018 | 17:41
Фота Міністэрства спорту і турызму
Фота Міністэрства спорту і турызму

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На конкурс па выбары арыгінальнай канцэпцыі турыстычнага брэнда Беларусі паступіла 24 работы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Работы падрыхтавалі прадстаўнікі рэкламных, крэатыўных, камунікацыйных, брэндынгавых агенцтваў, а таксама прыватныя асобы і грамадскія арганізацыі. Тры варыянты канцэпцыі брэнда прадставіла адно з расійскіх агенцтваў.

Першае пасяджэнне журы конкурсу прайшло пад старшынствам намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, грамадскіх арганізацый, турыстычных кампаній, рэкламных агенцтваў, Нацыянальнага агенцтва па турызме, ВНУ. Аўтары работ прадставілі свае праекты і растлумачылі задуму, канцэпцыю, эскіз, слоган і лагатып турыстычнага брэнда. Члены журы выставілі папярэднія ацэнкі.

Як адзначыў Міхаіл Партной, праведзена вялікая работа, многія праекты можна браць за аснову. Тым не менш усім канкурсантам далі яшчэ два тыдні на выпраўленне недахопаў, удакладненне дэталей, пасля чаго журы збярэцца зноў. Потым лепшыя праекты будуць прадстаўлены для грамадскага абмеркавання. Канчатковае рашэнне вынесе экспертны савет на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Петрышэнкам.

Міхаіл Партной падкрэсліў, што турыстычны брэнд краіны - гэта не проста малюнак, нейкі графічны сімвал, а эмацыянальна-інфармацыйны вобраз, які павінен быць унікальным, прывабным і пазнаваемым. Ён будзе служыць дадатковым інструментам павышэння прывабнасці Беларусі, паляпшэння яе іміджу, узмацнення канкурэнтаздольнасці. Мяркуецца, што брэнд у далейшым будзе шырока выкарыстоўвацца для прэзентацыі і папулярызацыі турыстычных магчымасцей краіны на міжнародным узроўні.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія