Поўная версія

У ФСАН растлумачылі, ад чаго залежыць памер пенсій і якія змяненні ўнесены ў сістэму ўліку грамадзян

Грамадства 21.03.2019 | 13:04

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала журналістам аб змяненнях у сістэме персаніфікаванага ўліку грамадзян і аб тым, што ўплывае на памер працоўных пенсій беларусаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рэспубліцы дзейнічае салідарная сістэма дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, галоўным прынцыпам якой з'яўляецца ўзаемадапамога пакаленняў. Яго можна сфармуляваць так: пакуль мы працуем, плацім пенсіі людзям старэйшага ўзросту, калі працаваць не зможам, другое пакаленне будзе плаціць пенсіі нам", - растлумачыла Наталля Паўлючэнка.

Разам з тым такі падыход не азначае, што памер пенсій не залежыць ад працоўнай актыўнасці. На яго ўплываюць два фактары - працягласць дзейнасці і частка заработку, якая адлічаецца ў фонд. Так, у 2019 годзе для назначэння працоўнай пенсіі неабходна мець 17 гадоў працоўнага (страхавога) стажу з выплатай узносаў і агульнага працоўнага стажу 20 гадоў для жанчын і 25 гадоў для мужчын. Штогод патрабаванні да страхавога стажу павялічваюцца на паўгода, да 2025 года яго працягласць складзе 20 гадоў.

"Што датычыцца памеру пенсій, то калі на працягу ўсяго страхавога стажу рабіць адлічэнні з мінімальнай заработнай платы, то і пенсія па дасягненні пенсійнага ўзросту будзе назначана мінімальная - Br216,71", - сказала Наталля Паўлючэнка.

У выпадку, калі пры дасягненні пенсійнага ўзросту страхавы стаж не сфарміраваны, сацыяльная пенсія (цяпер яна складае Br108,45) мужчынам назначаецца з 65 гадоў, жанчынам - з 60 гадоў. "Трэба фарміраваць свае пенсійныя правы ўжо сёння. На дзяржаўным узроўні для гэтага ствараюцца механізмы, у тым ліку ў канцы мінулага года прыняты ўказ нумар 500 "Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні", што прадастаўляе права фізічным асобам, якія ажыццяўляюць непрадпрымальніцкую дзейнасць, уносіць узносы ў фонд на добраахвотнай аснове", - расказала Наталля Паўлючэнка.

Яна нагадала, што з 2003 года ў рэспубліцы ўведзена сістэма персаніфікаванага ўліку грамадзян, якая дала магчымасць спрасціць складаны тэхналагічны ланцуг ад назначэння да выплат пенсій на стадыі збору дакументаў, што пацвярджаюць звесткі аб перыядах працоўнага стажу і заработку. На кожнага грамадзяніна адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак, па якім накопліваецца інфармацыя. Работніку выдаецца дзяржаўнае пасведчанне сацыяльнага страхавання, так званая зялёная карта.

Такіх рахункаў у Беларусі налічваецца каля 7,7 млн, па 4,8 млн з іх папаўняюцца звесткі. Штогод адкрываецца каля 120 тыс. новых індывідуальных асабовых рахункаў, у тым ліку 81 тыс. афармляецца на маладых людзей ва ўзросце 14-20 гадоў. З 4,8 млн асабовых рахункаў 4,2 млн заведзены на працуючых толькі па працоўных дагаворах. Па грамадзянска-прававых дагаворах застрахаваны 200 тыс. асоб, яшчэ 400 тыс. - тыя, хто самастойна выплачвае ўзносы (ІП, натарыусы, адвакаты і іншыя фізасобы, а таксама работнікі са змешанай формай працоўнай дзейнасці).

Паводле слоў Наталлі Паўлючэнка, у гэтым годзе ўнесены змяненні ў правілы персаніфікаванага ўліку. Так, калі раней работадаўцы падавалі індывідуальныя звесткі аб работніках з пазначэннем зарплаты і выплаты ўзносаў адзін раз на год, цяпер (згодна з пастановай Савета Міністраў ад 9 жніўня 2018 года нумар 589) штоквартальна. Такім чынам, зведзены да мінімуму сітуацыі, калі наймальнік не прадастаўляе звесткі ў сувязі са спыненнем дзейнасці арганізацыі.

Таксама крыху зрушыліся тэрміны прадастаўлення даных, пашырана форма персаніфікаванага ўліку, якая характарызуе працоўную дзейнасць. У пералік звестак акрамя даты прыёму на работу і звальнення, работы па сумяшчальніцтве ўключана інфармацыя аб прафесіі, пасадзе работніка, відах працоўнага дагавора, даце і нумары загаду аб прыёме на работу, пераводзе на іншую пастаянную работу, прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, звальненні з работы, прычыне звальнення. Змяненні ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2019 года.

"Гэта дасць магчымасць больш дэталёва вывучыць рынак працы, праводзіць маніторынг працоўных рэсурсаў, прагназаваць патрэбнасць у кадрах. У будучым яна стане асновай электроннага ўліку працоўнай дзейнасці", - дадала Наталля Паўлючэнка.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія