ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 27 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 11:41

У Беларусі завяршаецца тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год завяршаецца 20 лютага, паведамляе БЕЛТА.

Падатковыя органы накіравалі грамадзянам 470 тыс. паведамленняў на выплату збору. У Міністэрстве па падатках і зборах адзначылі, што калі грамадзянін атрымае паведамленне пасля 20 лютага, то можа выплаціць збор на працягу 30 каляндарных дзён.

За нявыплату або нясвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У такім выпадку складаецца пратакол і накіроўваецца на разгляд у суд, які прымае рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь, або аб прымяненні адміністрацыйнага арышту.

У выпадку прымянення адміністрацыйнага арышту грамадзянін у абавязковым парадку прыцягваецца да грамадска карысных работ. Калі ён адбудзе спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту з абавязковым прыцягненнем да работы, то сума збору лічыцца выплачанай. Адміністрацыйны арышт можа накладацца на тэрмін да 15 сутак.

Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прыняты 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта з'яўляецца стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі