Поўная версія

У Беларусі плануюць стварыць структуру для кантролю за якасцю прадаваемых лякарстваў

Грамадства 12.08.2019 | 13:00
Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць стварыць структуру для кантролю за якасцю прадаваемых лякарстваў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўваецца пытанне стварэння Дзяржфармнагляду. Гэта структура будзе сачыць за якасцю прэпаратаў, якія абарачаюцца на рынку. Гэта не датычыцца толькі айчынных або імпартных, тут не будзе раздзялення. Усе прэпараты, якія знаходзяцца ў аптэках, выкарыстоўваюцца ў бальніцах, будуць выбарачна брацца для правядзення кантролю іх саставу і якасці", - сказаў Уладзімір Каранік.

Міністр адзначыў, што гэта ведамства будзе стварацца ўжо ў рамках існуючых структур за кошт пераразмеркавання паўнамоцтваў, гэта значыць не запатрабуе павелічэння штату работнікаў. "Мы раздзяляем: рэгістрацыяй займаюцца адны, допускам на рынак - іншыя, кантролем абароту - трэція. Гэта для таго, каб не збіраць усё ў адных руках і выключыць небяспеку карупцыйных праяў", - растлумачыў ён.

Стануць больш строгімі таксама патрабаванні да складоў, у якіх пастаўшчыкі захоўваюць лекавыя сродкі. "Многія нават невялікія кампаніі незразумела ў якіх умовах захоўваюць прэпараты, незразумела дзе іх купляюць. Склады, якія займаюцца пастаўкай лякарстваў на рынак Беларусі, павінны адпавядаць крытэрыям GDP - належная дыстрыб'ютарская практыка, каб у якасці прэпаратаў ніхто не сумняваўся", - расказаў Уладзімір Каранік аб запланаваных змяненнях.

На гэты момант усе праекты нарматыўных актаў падрыхтаваны і праходзяць узгадненне з іншымі структурамі. Плануецца, што яны будуць прыняты да кастрычніка бягучага года.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Ацяпленне ўключаюць у жылфондзе, інтэрнатах, навучальных установах Мінска
10:21
Праект візавага пагаднення з ЕС прадугледжвае вызваленне інвалідаў ад консульскага збору - МЗС
Учора 19:22
У Беларусі распрацоўваецца праграма пераходу грамадскага транспарту на электрычны
Учора 18:14
Фота з архіва На ўрачыстасці да 30-годдзя Беларускага Экзархата запрошаны прадстаўнікі памесных цэркваў
Учора 16:53
Беларусь можа знізіць выкіды парніковых газаў на 33 працэнты ў параўнанні з 1990 годам - эксперт
Учора 16:34
У мінскіх школах, дзіцячых садах і бальніцах пачынаюць уключаць ацяпленне
Учора 16:25
Віталь Грыцэвіч Банкруцтва тураператара Thomas Cook не паўплывае непасрэдна на беларускіх турыстаў - Мінспорту
Учора 15:21
На першым блоку БелАЭС завершаны тэхналагічныя аперацыі па пробным наборы вакууму
Учора 14:54
Халаднаватае надвор'е і ў асноўным без ападкаў чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні
Учора 14:16
Поўная версія