ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 16:15

У Беларусі датэрмінова сямейным капіталам скарысталіся ўжо больш за 16 тыс. сем'яў

Фота з архіва
Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі датэрмінова сямейным капіталам ужо скарысталіся больш за 16 тыс. сем'яў, заявіла журналістам начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма сямейнага капіталу прадоўжана да 2024 года ўключна. Акрамя таго, значнай навацыяй з'яўляецца пашырэнне напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання (да дасягнення дзіцем 18 гадоў). Адзін з іх - паляпшэнне жыллёвых умоў для тых, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу. Прычым варыянты розныя - набыццё жылля, пагашэнне запазычанасці па выдадзеных крэдытах. Другі напрамак - атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Гэта прадугледжвалася і раней, але цяпер пашырана за кошт стаматалагічных паслуг, якія могуць быць атрыманы любым членам сям'і. Трэці - атрыманне вышэйшай адукацыі першай ступені таксама любым членам сям'і", - расказала Марына Арцёменка.

На сённяшні дзень сямейны капітал назначаны ў Беларусі больш як 85,5 тыс. шматдзетных сем'яў. "Прынята ўжо больш за 16 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. З іх 94 працэнты - на паляпшэнне жыллёвых умоў", - адзначыла начальнік упраўлення.

Марына Арцёменка падкрэсліла, што вынікі пяцігадовай праграмы сямейнага капіталу паказалі яе эфектыўнасць. "За пяць гадоў колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, павялічылася на 40 працэнтаў", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі