Поўная версія

У Беларусі да выхадных пахаладнее

Грамадства 03.10.2019 | 14:55
Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да выхадных пахаладнее, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Кастрычнік пачаўся вельмі цёплым надвор'ем, але, паводле прагнозаў, цяпло доўга не пратрымаецца і ўжо ў наступныя суткі пахаладнее, а ў выхадныя дні чакаецца халоднае надвор'е.

У пятніцу, 4 кастрычніка, уначы па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, за якім на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць няўстойлівая халаднаватая паветраная маса. Ноччу па ўсходзе, днём пераважна па паўночна-заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў цяпла, днём будзе ад 9 да 15 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 5 кастрычніка, умовы надвор'я будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая будзе паступаць з поўначы Скандынавіі. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай - месцамі слабы туман. Ноччу будзе плюс 1-7 градусаў, месцамі чакаюцца слабыя замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём тэмпература складзе ад 5 градусаў цяпла па поўначы да плюс 13 градусаў па поўдні краіны.

У нядзелю, 6 кастрычніка, на тэрыторыю Беларусі прадоўжаць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы. У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 4, толькі месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе ад 1 да 5 градусаў цяпла. Днём чакаецца 2-9 градусаў вышэй за нуль.

У панядзелак і аўторак, 7 і 8 кастрычніка, захаваецца халоднае надвор'е, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), уначы ў асобных раёнах - слабы галалёд. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі тэмпература будзе плюс 1-4 градусы. Днём прагназуецца 2-9 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія